Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1961. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1961 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1961. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследавання па гісторыі, фалькларыстыцы, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1961 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.У. Чапко аб развіцці прамысловасці ў Беларусі ў перыяд разлажэння і крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы (у другой чвэрці ХІХ ст.), М.Ф. Болбаса аб шляхах зносін, гандлі і гарадах Беларусі ў перыяд абвастрэння крызісу прыгонніцтва (40–50-я гг. ХІХ ст.), Е.І. Фірсавай аб спосабах рацыяналізацыі памешчыцкіх гаспадарак Беларусі ў перыяд абвастрэння крызісу прыгонніцтва, А.А. Крывіцкага аб Я.Ф. Карскім, Я.Л. Гелберга аб дваццаціпяцітысячніках у Беларусі.

Змест нумара:

Крывіцкі А.А. Я.Ф. Карскі — выдатны беларускі вучоны (да 100-годдзя з дня нараджэння)
Семянкоў В.І. Грамадскі кантроль ФЗМК прафсаюзаў у галіне аховы працы
Гельберг Я.Л. З гісторыі дзейнасці дваццаціпяцітысячнікаў у Беларусі
Чапко В.У. Да пытання аб развіцці прамысловасці ў Беларусі ў перыяд разлажэння і крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы (другая чвэрць ХІХ стагоддзя)
Болбас М.Ф. Аб шляхах зносін, гандлі і гарадах дарэформеннай Беларусі ў перыяд абвастрэння крызісу прыгонніцтва (40–50-я гады ХІХ ст.)
Фірсава Е.І. Спосабы рацыяналізацыі памешчыцкіх гаспадарак Беларусі ў перыяд абвастрэння крызісу прыгонніцтва (40–50-я гады ХІХ ст.)
Боган У.Р. Фальклорныя вобразы ў паэзіі Кандрата Крапівы
Ахрыменка П.П. Шаўчэнка і беларускі фальклор
Пятровіч С. Я.А. Міровіч і яго роля ў развіцці беларускага тэатра
Янкоўскі Ф.М. Аб працы Я. Коласа над мовай рамана «На ростанях»
Баханькоў А.Я. Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі, выказнікавымі і месцы ў паўднёва-заходніх беларускіх гаворках
Бірыла М.В., Мацкевіч Ю.Ф. Арганізацыя і вынікі дыялекталагічнай работы ў Беларусі (1948–1960 гады)
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Новікаў Г.С., Шведаў Л.І., Рукшын В.М. Першая работа па эканоміцы ліцейнай вытворчасці