Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1960. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1960 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1960. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — цэнтральны навуковы часопіс галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У ім друкаваліся артыкулы па розных галінах гуманітарыстыкі — гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, правазнаўству, мовазнаўству. Акрамя навуковых публікацый, у часопісе змяшчаліся афіцыёзныя матэрыялы, прысвечаныя юбілейным датам найноўшай гісторыі. Паколькі ў красавіку 1960 г. спаўняўся 90-гадовы юбілей з дня нараджэння У.І. Леніна, № 2 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1960 г. амаль цалкам прысвечаны гэтай даце. Гэтым тлумачыцца і нехарактэрная для выпускаў часопіса тэматычная разнастайнасць і шматлікасць гістарычных матэрыялаў у папярэднім нумары — № 1 за 1960 г.: навуковыя матэрыялы рэдактары змясцілі ў першым выпуску, юбілейныя — у другім. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1960 г. з навуковых публікацый гістарычнай тэматыкі надрукаваны хіба адзін з серыі артыкулаў аб спецыфіцы дзеясловаў у старабеларускай мове па даных пісьменнасці XV–XVII стст. (аўтар — А.І. Яновіч).

Змест нумара:

Гарбуноў Ц.С. ХХІ з’езд КПСС — увасабленне ленінскага плана будаўніцтва камунізма
Краўчанка І.С. У.І. Ленін — стваральнік і арганізатар Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы
Аляксандраў Г.Ф. Крытыка У.І. Леніным буржуазнай сацыялогіі па пытаннях вайны і міру
Лукашоў К.І. Марксізм-ленінізм аб ролі прыроднага асяроддзя ў развіцці грамадства
Ніканораў І.М. Сацыялістычны прынцып матэрыяльнай зацікаўленасці
Хромаў Р.П. Да пытання аб суадносінах аб’ектыўнага і суб’ектыўнага фактараў у апошніх работах У.І. Леніна
Бабосаў Я.М. Ленінскі прынцып партыйнасці — вострая зброя ў барацьбе з сучаснай буржуазнай гнасеалогіяй
Няфёд У.І. Увасабленне вобраза У.І. Леніна на беларускай сцэне
Хацкевіч А. У.І. Ленін і Ф.Э. Дзяржынскі
Юрчанка В.С. Ахова асабістай уласнасці (негаторны іск)
Масленікаў П.В. Тэматычная карціна перыяду Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945 гг.)
Яновіч А.І. Дзеясловы з суфіксамі -іва, -ыва- ў мове беларускай пісьменнасці XV–XVII стагоддзяў
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Кручок Р. Ажыццяўленне ў Беларусі ленінскага дэкрэта аб зямлі [Рэц.]
ХРОНІКА
Буслаў К. Нататкі аб рабоце IV міжнароднага кангрэсу сацыёлагаў
Ленінскія дні ў Акадэміі навук Беларускай ССР. Навуковая канферэнцыя юрыстаў горада Мінска. Рэспубліканская канферэнцыя фалькларыстаў