Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1960. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1960 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1960. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — галоўны навуковы часопіс БССР, у якім публікаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, літаратуразнаўству, мастацтвазнаўству і іншых галінах гуманітарыстыкі. Першы нумар Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1960 г. вылучаецца значнай колькасцю гістарычных матэрыялаў (звычайна іх у адным нумары публікавалася нашмат меней), а таксама шырынёй і разнастайнасцю тэматыкі. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1960 г. апублікаваны артыкулы І.І. Парфёнава аб удзеле беларускага народа ў Паўночнай вайне, Е.І. Фірсавай аб сялянскім руху у Беларусі ў 40–50-я гады XIX ст., У.А. Палуяна аб узнікненні і дзейнасці Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ) ў Заходняй Беларусі ў 1925–1926 гг., І.В. Палуяна аб сялянскім руху ў Заходняй Беларусі ў 1932–1933 гг. Гісторыя філасофскай думкі адлюстравана ў даследаванні філасофскай спадчыны А. Доўгірда (Э.К. Дарашкевіч). Археалагічная частка прадстаўлена публікацыямі У.Д. Будзько аб Кельсіеўскай стаянцы — помніку касценкаўска-аўдзееўскай культуры — і кароткім паведамленнем Л.Д. Побаля аб «старажытнарускім мячы» з Полацка. Паколькі «старажытнарускі меч» з Полацка і вядомы ў навуковай літаратуры полацкі меч з кляймом франкскага майстра Улфберта — адзін і той жа артэфакт, больш карэктна казаць аб мячы «старажытнарускага часу».

Этнаграфічная навука прадстаўлена артыкулам У.Р. Богана аб пытаннях беларускай фалькларыстыкі ў творчасці Кандрата Крапівы і кароткім паведамленнем Л.А. Малчанавай аб асноўных выніках этнаграфічнай экспедыцыі 1959 г. па паўночных раёнах Беларусі. Гістарычна-мовазнаўчы напрамак адлюстраваны публікацыямі аб асаблівасцях ужывання дзеясловаў у беларускай мове па матэрыялах помнікаў беларускай пісьменнасці XV–XVII стст. (Я.І. Яновіч) і аб канструкцыях з даданымі сказамі ў слонімскіх актах другой палавіны XVI ст. (І.І. Крамко). Да крыніцазнаўча-літаратуразнаўчай тэматыкі адносіцца артыкул У.В. Анічэнкі аб курніцкім спісе «Александрыі». Таксама ў часопісе апублікаваны матэрыял да 60-гадовага юбілея Міхася Лынькова (Д.Я. Бугаёў).

Змест нумара:

Рапакоў М.І. Мірнае суіснаванне дзвюх сістэм і сучасная буржуазная сацыялогія
Бугаёў Д.Я. Шчодры, чалавечы талент (да шасцідзесяцігоддзя з дня нараджэння М.Ц. Лынькова)
Палуян У.А. Узнікненне і дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады ў Заходняй Беларусі ў 1925–1926 гадах
Палуян І.В. Сялянскі рух у Заходняй Беларусі ў 1932–1933 гадах
Фірсава Е.І. Сялянскі рух у Беларусі ў 40–50-я гады XIX стагоддзя
Парфёнаў I.I. Удзел беларускага народа ў Паўночнай вайне
Будзько У.Д. Кельсіеўская стаянка — новы помнік касценкаўска-аўдзееўскай культуры
Гапановіч М.М. З гісторыі сістэматызацыі і кадыфікацыі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў Беларускай ССР
Боган У.Р. Пытанні беларускай фалькларыстыкі ў творчасці К. Крапівы
Анічэнка У.В. Аб курніцкім спісе «Александрыі»
Яновіч Я.І. З гісторыі ўжывання дзеясловаў з суфіксамі -ова- (-ава-), -ева-, -у-, -ю- ў беларускай мове (па матэрыялах помнікаў беларускай пісьменнасці XV–XVII стагоддзяў)
Крамко І.І. Канструкцыі з даданымі дапаўняльнымі і даданымі часавымі сказамі ў слонімскіх актах другой палавіны XVI стагоддзя
КАРОТКІЯ ПАВЕДАМЛЕННІ
Молчанова Л.А. Основные итоги этнографической экспедиции 1959 г. по северным районам Белоруссии
Дорошевич Э.К. К вопросу о философском наследии Ангела Довгирда
Поболь Л.Д. Древнерусский меч из Полоцка
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Карпік В., Кудзінаў Н., Чарнецкая Ю. Аб прадмеце і сістэме савецкага дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права
Хроніка