Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1958. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1958 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1958. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс АН БССР для публікацыі артыкулаў па гісторыі, філасофіі, літаратуразнаўству і іншых галінах гуманітарнай навукі. Асобная серыя грамадскіх навук была створана ў 1956 г., да гэтага матэрыялы па прыродазнаўчых, дакладных, медыцынскіх і гуманітарных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1958 г. з артыкулаў гістарычнай тэматыкі апублікаваны даследаванні В.М. Горцава аб эканамічным становішчы беларускага сялянства ў складзе Рэчы Паспалітай, В.У. Чапко і В.В. Шацілы аб сялянскім руху ў Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст. Этнаграфічная тэматыка прадстаўлена публікацыяй В. Бандарчыка, прысвечанай методыцы палявой збіральніцкай дзейнасці Еўдакіма Раманава.

Значная частка матэрыялаў традыцыйна прысвечана гісторыі Савецкай Беларусі. Гэта артыкулы В.П. Алыцкага аб усталяванні калгаснага ладу ў Заходняй Беларусі, Е. Захватаевай аб удзеле жанчын БССР у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі ў гады другой пяцігодкі, І.Е. Марчанкі аб унёску беларускага пралетарыяту ў аднаўленне прамысловасці пасля Вялікай Айчыннай вайны і іншыя.

Змест нумара:

Алыцкі В.П. Перамога калгаснага ладу ў заходніх абласцях БССР
Захватаева Е. Удзел жанчын Савецкай Беларусі ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў гады другой пяцігодкі (1933–1937)
Марчанка І.Е. Рабочы клас БССР у барацьбе за аднаўленне і развіццё прамысловасці пасля Вялікай Айчыннай вайны (1946–1950 гг.)
Мазурава Я. Забеспячэнне навучальных устаноў працоўных рэзерваў БССР інжынерна-педагагічнымі кадрамі (1944–1950 гг.)
Чапко В.У., Шаціла В.В. Сялянскі рух у Беларусі ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя
Горцаў В.М. Аб эканамічным становішчы беларускага сялянства ў складзе Рэчы Паспалітай
Горбач У.І. Некаторыя пытанні закона пераходу колькасных змяненняў у якасныя ў «Філасофскіх сшытках» У.І. Леніна
Дарашэвіч Э.К. Г.В. Пляханаў аб грамадска-палітычных поглядах Гольбага і Гельвецыя
Барышаў Г.І. Барацьба з антырэалістычнымі тэндэнцыямі ў тэатральна-дэкаратыўным мастацтве Беларусі (1930–1934 гг.)
Бандарчык В. Збіральніцкая дзейнасць беларускага этнографа Е.Р. Раманава і яе методыка
Галаўко Н.В. Сатырычны часопіс «Искра» і цэнзура
Кудзінаў Н.А. Аб паняцці савецкага выбарчага права і савецкай выбарчай сістэмы
Макарэвіч М.В. Развіццё агульнаадукацыйнай школы ў БССР за пасляваенныя гады
Мацкевіч Ю.Ф. Формы 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга і будучага простага часу ў беларускай мове
Бірыла М.В. Да пытання аб фарміраванні і важнейшых нормах беларускага літаратурнага вымаўлення
Зяневіч І.Ц. Творны склон з прыназоўнікам за ў сучаснай беларускай мове