Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1955. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1955 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — акадэмічны часопіс, друкаваны орган Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. выдаваўся без падзелу на асобныя серыі для розных галін навукі. Таму пад адной вокладкай друкаваліся артыкулы па гісторыі і хіміі, біялогіі і геаграфіі, сельскагаспадарчых і прыкладных навуках. У № 6 за 1955 г. апублікаваны артыкул Л.С. Абэцэдарскага па «гісторыі руска-беларускіх сувязей у ХVII ст.», у якім змешчаны звесткі аб беларускіх рамесніках, масава пераселеных у Рускую дзяржаву ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. На матэрыялах перапісных кніг маскоўскай Мяшчанскай слабады аўтарам прыведзены прыклады перасялення збройнікаў і кафляроў, кнігавыдаўцоў і сярэбранікаў, рэзчыкаў па дрэву і муляроў, токараў і сталяроў. З іншых артыкулаў гістарычнай тэматыкі адзначым публікацыю Е.П. Лук’янава аб падзеях рэвалюцыі 1905–1907 гг. у Беларусі.

Змест нумара:

Лук’янаў Е.П. Рэволюцыя 1905–1907 гг. у Беларусі
Галаўнёў А.І. Распрацоўка В.І. Леніным тэорыі перарастання буржуазна-дэмакратычнай рэволюцыі ў соцыялістычную ў перыяд 1905–1907 гг.
Абецедарскі Л.С. З гісторыі руска-беларускіх сувязей у ХVII ст.
Булыгін І.А. І.М. Сечэнаў — вялікі рускі вучоны
Новікава Е.Н. Набуханне вулканізаванага каўчуку ў бензоле ў прысутнасці інгібітараў
Безбародаў М.А., Канапельска І.А. Сінтэз шкла з легкаплаўкіх глін БССР і вывучэнне некаторых яго ўласцівасцей
Маркевіч С.В., Літвіненка Э.Е. Даследаванне фізіка-хімічных уласцівасцей монтмарыланітавых глін БССР
Наумовіч В.М. Аб’ёмная вага як асноўны якасны паказчык тарфяных брыкетаў
Магілеўская О.К. Асаблівасці размяшчэння нервовых валокнаў у некаторых палях кары мозгу
Кахненка М.В. Дослед гадавання вугра ў карпавых сажалках Беларускай ССР
Сюбарава Э. Селекцыя пладовых культур у БССР
Мержаеўская О.І. Матэрыялы да вывучэння совак БССР
Заліўская Е.І., Борматаў В.Е. Да пытання аб апладненні і тэмпах развіцця зародка пшаніцы пры розных умовах апылкавання
Зубок П.М. Эфектыўнасць розных форм калійных угнаенняў у павышэнні ўраджаю шматгадовых траў на меліяраваных тарфяна-балотных глебах
Кузняцова Н.А. Аб прычынах нявыраўнаванасці сцебластою ільну-даўгунцу
Дзілендзік Н.Н. Да арганізацыі лесанасенных баз у насаджэннях гаспадарчакаштоўных экзотаў Беларусі
Багамолаў Г.В. Гідрагеалагічныя ўмовы Паўночнай Сахары
КАРОТКІЯ ПАВЕДАМЛЕННІ
Арзамасаў І.Т. Новыя для БССР віды іксодавых кляшчоў
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Саковіч Ф.І. Механічныя спосабы барацьбы з зарастаннем і заглейваннеў канаў
Лойка В.А. Бібліяграфія выданняў Акадэміі навук Беларускай ССР (кнігі і артыкулы за 1954 год)
Пералік артыкулаў, змешчаных у часопісе «Весці АН БССР» за 1955 г.