Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1953 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. асобных серый для розных галін навукі не мелася, таму ў адным нумары суседнічалі артыкулы па фізіцы, матэматыцы, медыцыне, агратэхніцы, гісторыі. У № 3 за 1953 г. артыкулы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі адсутнічаюць. Грамадскія навукі прадстаўлены публікацыямі Г.І. Піўцайкіна аб ролі навукі ў грамадскім жыцці і А.С. Карлюка аб некаторых філасофскіх пытаннях прыродазнаўства. Прыярытэтныя напрамкі ў развіцці сельскай гаспадаркі БССР адлюстроўвае публікацыя С.Х. Будыкі аб уплыве гідрамеліярацыі на лясы Беларусі.

Змест нумара:

Піўцайкін Г.І. Навука і яе роль у грамадскім развіцці
Карлюк А.С. Некаторыя філасофскія пытанні прыродазнаўства
Сюбарава Э.П. Новыя сарты чарэшань для БССР
Будыка С.Х. Гідрамеліярацыя і яе значэнне для лясоў БССР
Вінберг Г.Г., Сіўко Т.Н. Вызначэнне змяншэння хларафіла ў планктоне
Глушакова Е.Н., Сіўко Т.Н. Уплыў прамысловых стокаў папяровых фабрык БССР на адкрытыя вадаёмы
Тузава Р.В. Вывучэнне імунна-біялагічных працэсаў пры бруцэлёзе ў буйнай рагатай жывёлы
Ракоўскі В.Е. Агульная тэорыя спякання вугалёў
Ярмоленка Н.Ф., Гінзбург Д.З. Дэнатурацыя раслінных бялкоў мачавінай
Новікава Е.Н. Уплыў салей марганца і медзі на акісленне каучука паводле даных адноснай вязкасці
Левітман Х.Я., Рэзнікава Р.І. Ампераметрычнае вызначэнне медзі ў алюмініевых сплавах пры дапамозе рубеанавадароднай кіслаты
Афанасьеў Н.В., Міткевіч С.П. Уплыў параметраў разраднага контура на велічыню электрычнай эрозіі металаў
Багданаў Е.С., Юшкоў А.В. Скорасць дэфармацыі пры некаторых працэсах пластычнай дэфармацыі
Горскі Ф.К., Яфрэмаў В.І. Уплыў ультрагуку на распад цвёрдых раствораў