Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 2
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 2.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. ён не меў асобных серый для розных галін навукі, таму артыкулы па фізіцы, матэматыцы, медыцыне, агратэхніцы, гісторыі публікаваліся пад адной вокладкай. Таксама у часопісе змяшчаліся прамовы першых асоб партыі і дзяржавы, публіцыстычна-прапагандысцкія матэрыялы. Нумар № 2 за 1953 г. выйшаў пад знакам жалобы з прычыны смерці І.В. Сталіна. Нумар пачынаецца сумесным зваротам ЦК камуністычнай партыі, Савета міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР з гэтай нагоды. У большасці апублікаваных матэрыялаў поспехі ў развіцці навукі, тэхнікі, грамадства звязваюцца з асобай Сталіна.
Змест нумара:
Ад Цэнтральнага Камітэта Комуністычнай партыі Совецкага Саюза, Совета Міністраў Саюза ССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
Купрэвіч В.Ф. Клопаты Комуністычнай партыі аб развіцці навукі ў БССР
Кавалеўскі Г.Т. І.В. Сталін аб характары эканамічных законаў соцыялізма
Качаргін А. Знішчэнне процілегласці паміж горадам і вёскай і ліквідацыі істотнага адрознення паміж імі
Кавалгін В.М. І.В. Сталін аб значэнні росту культурна-тэхнічнага ўзроўню працаўнікоў соцыялістычнага грамадства
Доктараў З. Аб рухаючых сілах развіцця совецкага грамадства
Манін Ю.М. Аб характары рэволюцый прыгнечаных і эксплуатуемых мас у каланіяльных і залежных краінах
Кікаць В.А. Заканадаўства аб зямельнай рэформе ў народна-дэмакратычнай Польшчы
Хроніка
У Прэзідыуме, аддзяленнях і інстытутах АН БССР