Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — выданне галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для розных галін навукі, таму матэрыялы па агратэхніцы, хіміі, геалогіі, гісторыі, а таксама выступленні партыйных і дзяржаўных дзеячоў друкаваліся пад адной вокладкай. У № 3 за 1952 г. няма гістарычных артыкулаў. Звернем увагу на публікацыю А.А. Прысяжнюка аб прымяненні дусту гексахларану для барацьбы з лічынкамі хрушчоў. Артыкул адлюстроўвае распрацоўку савецкімі біёлагамі тэхналогій барацьбы са шкоднікамі з дапамогай дасягненняў хімічнай навукі.

Змест нумара:

Аляксееў Е.К. Роля зялёнага ўгнаення ў травапольных севазваротах
Шчэрбаў Н.А. Арганізацыя вытворчасці на свінагадоўчай ферме ў святле паўлаўскага вучэння аб вышэйшай нервовай дзейнасці
Саснін Л.І. Асноўныя прынцыпы рубак догляду ў пераўтварэнні малакаштоўных выводных тыпаў дубовага лесу БССР
Прысяжнюк А.А. Прымяненне гексахларана для барацьбы з лічынкамі хрушчоў у гадавальніках і лясных культурах
Гарачкін В.Г., Касцюк Н.С. Асноўныя тэхналагічныя паказчыкі па здабычы дробнакавалкавага торфу цыліндрычнай формы
Наумовіч В.М. Тэхналогія вытворчасці тарфяных брыкетаў для заводаў сярэдняй магутнасці
Любошыц І.Л., Забродскі С.С. Падсушка кавалкавага торфу адыходзячымі дымавымі газамі ў малых устаноўках
Маркевіч С.В. Аб так званых «анамаліях» у перыядычнай сістэме элементаў Д.І. Мендзелеева
Мазелеў Л.Я. Даследаваенне сістэмы В2О3—ВО—МgO—LiО у шклопадобным стане
Махлін Е.С. Граніты і родственныя ім пароды раёна Глушкевіч
Рынг С.І., Азерская М.Л. Шчыльнасць і магнітная ўспрыймальнасць дакембрыйскіх парод тэрыторыі Беларусі
Кісялёў П.А. Даследаванне баланса грунтовых вод паводле даных іх узровеннага рэжыму
Пракапчук А.Я., Бандаровіч А.Г., Чарнаморцава Н.І., Карповіч Е.А., Касценіч Н. Грыбковая флора нармальнай і паталагічнай скуры
Чэркасава Л.С., Меражынскі М.Ф., Гутоўская А.В. Параўнальная ацэнка актыўнасці вугальнай ангідразы ў розных тканках жывёлы пасля пералому косці
Хроніка
У Прэзідыуме, аддзяленнях і інстытутах АН БССР