Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. ён не меў асобных серый для розных галін навукі, таму ў адным нумары суседнічалі артыкулы па агратэхніцы, хіміі, геалогіі, гісторыі, а таксама афіцыёзныя матэрыялы. У № 2 за 1952 г. апублікаваны артыкулы В.В. Вінаградава аб асноўных задачах савецкай навукі аб мове «ў святле работ Сталіна па мовазнаўстве», Кандрата Крапівы аб пытаннях беларускага правапісу «ў святле вучэння Сталіна аб мове», Міхася Лынькова аб рускім пісьменніку М.В. Гогале, М.Г. Ларчанкі аб уплыве творчасці Гогаля на беларускую літаратуру. Значная колькасць артыкулаў сельскагаспадарчай тэматыкі, прысвечаных розным аспектам меліярацыі, сведчыць аб тым, што ў пачатку 1950-х гадоў савецкім кіраўніцтвам і навукоўцамі разглядаліся планы асушэння балот.

Змест нумара:

Вінаградаў В.В. Асноўныя задачы савецкай навукі аб мове ў святле работ І.В. Сталіна па мовазнаўству
Крапіва К.К. Пытанні беларускага правапісу ў святле вучэння І.В. Сталіна аб мове
Лынькоў М.Ц. Вялікі рускі пісьменнік М.В. Гогаль
Ларчанка М.Г. М.В. Гогаль і беларуская літаратура
Мацэпура М.Е., Турэцкі Р.Л. Механізацыя будаўніцтва меліяратыўных каналаў
Зубец В.М. З вопыту прымянення канавакапацеляў КМ-1000 і КМ-800 па пракладцы асушальнай сеткі ва ўмовах БССР
Аляксееў Е.К. Вучэнне акадэміка В.Р. Вільямса аб прымяненні сідэральных угнаенняў
Маштакоў С.М. Мікраэлементы як фактар павышэння каучуканоснасці кок-сагызу на тарфяных глебах
Пераход В.І. Аб павышэнні ўзроўню інтэнсіўнасці лясной гаспадаркі БССР
Іванова Е.В. Насенныя матачнікі інтрадуцыраваных хвойных парод, якія растуць на тэрыторыі БССР
Ерафееў Б.В., Маркевіч С.В. Тэрмічнае разлажэнне фарміята вокісу жалеза
Жаркоўскі Д.В., Ліпатаў С.М. Да пытання структуры цэлюлозы розных мадыфікацый
Малышаў Ф.А. Змяненне вільготнасці і аб’ёмнай вагі торфу ў верхніх слвях залежы на фрэзерных палях
Махлін Е.М. Парагнейсы Смілавіцкага раёна Мінскай вобласці
Хроніка.
У Прэзідыуме, аддзяленнях і інстытутах АН БССР