Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1951 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы БССР, які ў 1948 — 1956 гг. не меў розных серый для асобных галін навукі. Таму матэрыялы па біялогіі, агратэхніцы, хіміі, гісторыі друкаваліся разам. Акрамя ўласна навуковых, публікаваліся і прапагандысцка-публіцыстычныя матэрыялы. У № 1 Вясцей АН БССР за 1951 г. публікуюцца артыкулы А.Ф. Смірнова «Ф. Энгельс аб рэвалюцыйным руху ў Расіі», І.С. Краўчанкі аб дзекабрыстах і рэвалюцыйным руху ў 1830-х — 1840-х гадах у Расіі, А. Фарфеля аб развіцці беларускай савецкай дзяржаўнасці ў перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1930 — 1934 гг.). У часопісе зроблена памылка, замест «1934» надрукавана «4934».

Змест нумара:

Смірноў А.Ф. Ф. Энгельс аб рэволюцыйным руху ў Расіі
Аксельрод В.С. Ф. Энгельс і развіццё марксісцкай палітычнай эканоміі
Кірушын П.М. Ф. Энгельс і пытанні логікі
Краўчанка І.С. Дзекабрысты і рэволюцыйны рух 30 — 40-х гадоў ХІХ ст. у Расіі
Фарфель А. Развіццё беларускай совецкай дзяржаўнасці ў перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1930 —1934 гг.)
Грашчанкаў Н.І. Д.І. Іваноўскі — выдатны рускі вучоны
Вільгусевіч І.П. Уплыў торфу на змяненне ёмкасці абмену глеб
Семёнаў А.Л. Некаторыя пытанні біялогіі раннеспелай чырвонай канюшыны
Прысяжнюк А.А. Аб паражаемасці сартоў яравой пшаніцы бурай лісцёвай ржаўчынай і мерапрыемствах па барацьбе з ёй ва ўмовах лясных полеахоўных насаджэнняў
Дарожкін Н.А. Чорны папар як спосаб барацьбы з бульбяным ракам
Ермоленка Н.Ф., Левіна С.А. Дэсальватацыя эфіраў цэлюлозы пры дзеянні нерастваральнікаў
Караткоў К.Н., Чэрчэс Х.А. Састаў шкіпідара, атрыманага з паверхневага балотнага асмолу
Белькевіч П.І., Волкава А.А., Ерафееў Б.В., Лазараў М.Я. Уплыў канцэнтрацыі на хуткасць тэрмічнага распаду аксалата срэбра на носьбіту
Свіршчэўская М.М. Квантавая тэорыя эфекта Фарадэя для ферамагнетыкаў
Юшкоў А.В., Багданаў Е.С. Форма валачыльнага ачка
Пракапчук А.Я., Пракапчук В.А., Бандаровіч А.Г, Рохлін А.З. Узбуджальнікі скураных і венерычных хвароб у адлюстраванні электроннага мікраскопа
Чарнамордзік А.Б. Параўнанне некаторых пажыўных асяроддзяў і метадаў узбагачэння для выдзялення тыфозна-паратыфозных палачак
Жураўская Н.А. Узаемаадносіны закладак спінна-мазгавых вузлоў і закладкі спіннога мозга на ранніх стадыях эмбрыягенеза
Хроніка. У Прэзідыуме, аддзяленнях і інстытутах АН БССР