Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1950 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948 — 1956 гг. не мелася асобных серый часопіса для розных галін навукі, таму артыкулы па геалогіі, фізіцы, біялогіі, гісторыі друкаваліся пад адной вокладкай. Акрамя навуковых артыкулаў, часопіс публікаваў прамовы кіраўнікоў партыі і дзяржавы і прапагандысцкія матэрыялы. У № 6 Вясцей АН БССР за 1950 г. змешчаны артыкул В.А. Дарогіна аб развіцці беларускай дзяржаўнасці ў перыяд «барацьбы за завяршэнне будаўніцтва сацыялістычнага грамадства» і публікацыя П.М. Кірушына аб расізме як зброі амерыканскай імперыялістычнай рэакцыі. Асноўны змест нумара прысвечаны агратэхнічным і прыродазнаўчым навукам.

Змест нумара:

Булганін Н.А. 33-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі
Дарогін В.А. Развіццё беларускай дзяржаўнасці ў перыяд барацьбы за завяршэнне будаўніцтва соцыялістычнага грамадства і правядзенне Сталінскай Канстытуцыі
Кірушын П.М. Расізм — зброя амерыканскай імперыялістычнай рэакцыі
Вавула Ф.П. Уплыў мясцовых штамаў азотабактэра на ўраджай яравой пшаніцы на нізінных тарфяных глебах
Шапіра Д.К. Размеркаванне аскарбінавай кіслаты ў клубнях бульбы
Валодзька Ф.Е. Увяданне кветканосаў кок-сагызу на тарфяных глебах БССР і меры барацьбы з ім
Гарбунова Н.Н. Шкодная фауна кок-сагызу ў БССР
Ермоленка Н.Ф., Новікава Е.Н. Структурная вязкасць арганазолей каучука ў растворах з чыстых і змешаных растваральнікаў
Сахараў М.І. Аб залежнасці фарміравання ствалоў сасны ад ляснога клімату
Вараб’ёва З.П. Фауна дэвонскіх адкладанняў Беларускай ССР
Вейс Ю.А. Вагі для знаходжання праекцыі цэнтра цяжару плугоў
Губкін С.І., Жураўлёў А.З. Эксперыментальнае вывучэнне некаторых пытанняў дэфармацыі ў выпадку несіметрычнай пракаткі
Горскі Ф.К. Уплыў ультагуку на крышталізацыю пераахалоджаных вадкасцей
Эльперын І.Т. Павышэнне эканамічнасці кацёльных установак з дапамогай падагрэву паветра
Ліўшыц І.М., Краснік М.Г. Пабудова разліковых гідрографаў з улікам унутрыгадовай забяспечанасці
Гурыновіч Е.С. Параўнаўчае вывучэнне антыгенных уласцівасцей некаторых прадстаўнікоў фітапатагенных бактэрый
Жураўская Н.А. Тапаграфія рухавых валокнаў задніх карэньчыкаў паводле даных эмбрыёгенеза
Годнеў Т.Н. Аб хларафіле ў бактэрыяпадобным арганізме сточных вод
Грашчанкаў Н.І. Навейшыя старонкі ў совецкай біялогіі
Панамароў І.Ф. Аб кнізе М.А. Безбародава «Нарысы па гісторыі хіміі і тэхналогіі сілікатаў у Расіі»
Хроніка. У Акадэміі навук Беларускай ССР
Артыкулы, надрукаваныя ў «Весцях Акадэміі навук БССР» за 1950 год