Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 4
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 4.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — навуковы часопіс, у якім публікавалі вынікі даследаванняў супрацоўнікі ўсіх інстытутаў АН БССР, паколькі з 1948 г. па 1956 г. падзелу на асобныя серыі для фізікаў, біёлагаў, агратэхнікаў і даследчыкаў у галіне грамадскіх навук не было. Пераважалі артыкулы па праблемах натуральных і прыкладных навук. Гістарычная тэматыка прысутнічала не ў кожным нумары, але мела месца. У нумары 4 за 1949 г. бачым артыкул П.М. Кірушына «А.С. Пушкін і перадавая грамадская мысль у Расіі на пачатку ХІХ ст.» Адразу некалькі публікацый прысвечаны кнізе Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм». Пры гэтым — які жах! — тэкст Я.П. Галенчанкі выйшаў з абдрукоўкай — «эпірыякрытыцызм» замест «эмпірыякрытыцызм». Разумеючы, у якім гэта адбылося годзе, і прымаючы пад увагу, у назве чыёй кнігі дапушчана памылка, можам толькі спадзявацца, што нічога дрэннага не сталася з наборшчыкамі-карэктарамі-рэдактарамі і аўтарам.
З артыкулаў негуманітарных звяртае ўвагу публікацыя П.С. Шэстапала «Да пытання вырошчвання кавуноў і дынь ва ўмовах БССР».
Змест нумара:
Сцепанаў В. Пытанні гістарычнага матэрыялізма ў кнізе В.І. Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм»
Галенчанка Я.П. Кніга Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм» — зброя барацьбы супраць буржуазнай ідэалогіі
Гращанкаў Н.І. Кніга В.І. Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм» і развіццё біялагічнай навукі
Гутараў І.В. Ленінская тэорыя адлюстравання і пытанні мастацкай літаратуры
Родзін І.Г. В.І. Ленін аб значэнні рускай матэрыялістычнай філасофіі ў барацьбе з ідэалізмам і рэакцыяй
Кірушын П.М. А.С. Пушкін і перадавая грамадская мысль у Расіі на пачатку ХІХ ст.
Пракопаў П.Е. Скарыстанне травянога пласта ў севазвароце
Іваноў С.Н. Уплыў ступені насычанасці глебы фосфарнай кіслатой на яе даступнасць расліне
Булгакоў Н.П., Стралкоў І.Г. Аб уплыве глебавых умоў на ўраджай і насенную прадукцыю вузкалістнага лубіну
Шэстапал П.С. Да пытання вырошчвання кавуноў і дынь ва ўмовах БССР
Замяцін Н.П., Зубкова Д. Да пытання міжпароднага спароўвання свіней у Беларусі
Нагорская Е.Д. Вывучэнне эфектыўнасці інтэнсіўнага паўсальнага адкорма свіней на розных дозах бульбы
Міроненка А.В. Накапленне караціна і хларафіла ў малаалкалоідным лубіне, чырвонай канюшыне, люцэрне і галезе
Лысаконь П.Ф. Аб клейкасці і эфірамаслічнасці ружы клейкай і аб фарбавальных якасцях ружы калючэйшай
Дзербенэва Н.А. Навуковая дзейнасць прафесара В.В. Первазванскага
Касцюкевіч Н. Паверхневы сток на сугліністых глебах БССР ва ўмовах лесу і поля
Хроніка. У Прэзідыуме Акадэміі навук БССР