Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1949 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — навуковы часопіс. З 1948 г. па 1956 г. ён не меў асобных серый для грамадскіх, прыродазнаўчых, фізіка-тэхнічных, аграрных навук. Публікацыі па медыцыне, агратэхніцы, фізіцы, літаратуразнаўству публікаваліся пад адной вокладкай. Не кожны нумар змяшчаў матэрыялы па гісторыі (археалогіі, этнаграфіі). Аднак нават змест нумароў Вясцей АН БССР характарызуе эпоху. Напрыклад, у нумары 2 за 1949 г. таксама адсутнічаюць гістарычныя артыкулы. Затое дзве публікацыі прысвечаны пытанням культывавання кок-сагызу. Кок-сагыз — экзатычная і забытая зараз расліна, якую ў свой час актыўна вырошчвалі для атрымання натуральнага каўчуку (паколькі айчынная нафтахімічная прамысловасць тады не магла задавольніць патрэб народнай гаспадаркі ў гэтым матэрыяле). Другі нумар Вясцей АН БССР выдаецца пад тытулам «Весці Акадэміі навук Беларускай Совецкай Соцыялістычнай Рэспублікі»

Змест нумара:

Грашчанкоў Н.І. Вынікі з’езда КП(б) Беларусі і задачы навукі ў БССР
Фёдараў Ф.І. Аб суперпазіцыі фізічных велічынь
Мацэпура М.Е., Тархаў Е.С. Да пытання выбару зернесушылак
Лысаконь П.Ф. Ружы (шыпоўнікі) і іх скарыстанне
Валодзька Ф.Е. Некаторыя пытанні аздараўлення пшаніцы і ячменю ад пыльнай галаўні
Скрыпнічэнка Л.А. Да пытання аб ужыванні залёнага ўгнаення пад гароднінныя культуры
Маштакоў С.М. Уплыў плесневых грыбкоў на хімічны састаў карэнняў кок-сагызу ў час іх захавання і транспартыроўкі
Бельскі Б.Б. Уплыў вапнавання глебы на ўраджай кок-сагызу
Замяцін Н., Налібоцкі С., Чэрчэс Ф. Падбор курэй па прынцыпу стымуліравання развіцця патомкаў
Кіселёў П.А. Ураўненне прытоку грунтовай вады да калодзежа з улікам разрыву ўзроўняў.
Хроніка