Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 5
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 5.
Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». У гэтым нумары іх, напрыклад, няма. Затое цікавасць у якасці адметнасці эпохі выклікаюць артыкулы, прысвечаныя біялагічнай навуцы — адлюстраванне супрацьстаяння прыхільнікаў г.зв. «мічурынскай біялогіі» Трафіма Лысенкі і навукоўцаў-генетыкаў.
Змест нумара:
Таварышу Сталіну ад удзельнікаў расшыранага паседжання Прэзідыума АН БССР
Трыццаць першая гадавіна Вялікай Кастрычніцкай рэволюцыі
Расшыранае паседжанне Прэзідыума Акадэміі навук БССР па пытанню аб становішчы і задачах біялагічнай навукі
Грашчанкоў Н.І. Становішча ў біялагічнай навуцы і задачы біялагічнай навукі ў БССР
Лупіновіч І.С. Мічурынская аграбіялагічная навука і яе роля ў развіцці соцыялістычнай сельскай гаспадаркі БССР
Выступленні
Пастанова аб становішчы і задачах біялагічнай навукі ў БССР
Ермоленка Н.Ф., Лупіновіч І.С. Праблема комплекснага тэхнічнага скарыстання лубіну
Нагорская Е.Д. Эфектыўнасць скарыстання зярна малаалкалоіднага лубіну пры падкормцы парасят-сысункоў
Жырмунскі А.М. Геалагічныя асаблівасці тэктанічных структур БССР (частка 1)
Хроніка