Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 4.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». Няма іх і ў гэтым нумары. Пэўную цікавасць выклікае адзнака часу — артыкул аб вырошчванні кок-сагызу — забытай зараз расліны, якую ў пасляваенны час вырошчвалі для вырабу натуральнага каўчуку.

Змест нумара:

М.Т. Іоўчук. Ленінізм — ідэйная аснова совецкай навукі і культуры
Грашчанкоў Н.І. Вынікі работы пашыранага паседжання Прэзідыума АН СССР па пытанню «Аб стане і задачах біялагічнай навукі»
Грашчанкоў Н.І., Лупіновіч І.С. Вынікі комплекснай канферэнцыі па вывучэнню прадукцыйных сіл Палескай нізіны
Губкін С.І. Фізічная прырода трэння
Макавеяў А.А. Навуковыя геалагічныя праблемы і некаторыя практычныя задачы, звязаныя з асваеннем Палесся
Ермоленка Н.Ф. Новыя віды штучных матэрыялаў на базе расліннага бялка (лубіну)
Мацэпура М.Е. Да пытання механізацыі штучнай сушкі зялёных кармоў
Бельскі Б.Б. Культура кок-сагыза ў БССР
Дарожкін Н.А. Аб некаторых формах паражэння ракам клубняў бульбы
Майсеяў І.Г. Да пытання аб меліярацыі подзолістых глеб
Годнеў Т.Н., Терэнцьеў В.М. Роставыя вяшчэствы і перспектывы іх прымянення ў барацьбе з пустазеллем
Паўлючэнка М.М., Акуловіч В.М. Экстракцыя смалы з асмолу дыхлорэтанам
Левін А.С. Узростныя асаблівасці дыхання ў дзяцей пры захворванні туберкулёзным менінгітам
Хроніка. У Прэзідіуме Акадэміі навук БССР.