Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 3.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для грамадскіх, біялагічных, фізіка-тэхнічных і іншых навук. Пад адной вокладкай публікаваліся артыкулы па гісторыі, медыцыне, сельскай гаспадарцы, геалогіі і іншых галінах навукі і тэхнікі. Не залежна ад сферы навуковых ведаў, артыкулы ў 1940-х — 1950-х гг. публікаваліся па-беларуску (і па гісторыі, і па хіміі, і па медыцыне). Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». Прыярытэт аддаваўся гісторыі матэрыяльнай культуры, пытанням сувязяў беларускага і рускага народаў. Тэматыка датычылася не толькі гісторыі Беларусі, але і гісторыі Расіі. Выразных дыспрапорцый, характэрных для пазнейшага часу (перавагі публікацый па сацыяльна-эканамічным пытанням, грамадска-палітычнаму развіццю ХІХ — ХХ стст., Вялікай Айчыннай вайне, поспехам камуністычнага будаўніцтва) спачатку не было. Акрамя навуковых і юбілейных прапагандысцкіх артыкулаў, змяшчаліся прамовы правадыроў у беларускім перакладзе.

Змест нумара:

Грашчанкоў Н.І. Вынікі XVI і XVII пленумаў ЦК КП(б)Б і задачы Акадэміі навук БССР
Мацэпура М.Е. Аб сістэме бульбаўборачных машын
Растаргуеў П. Беларуская дыялекталогія ў мінулым і яе бліжэйшыя задачы
Кайгарадаў А.І. Уплыў воблачнасці на сутачныя амплітуды тэмпературы і дыфузную радыяцыю
Багамолаў Г.В. Геалагічныя прадпасылкі да пошукаў нафты, газа, салей і жалезных руд на тэрыторыі Беларусі
Годнеў Т.Н., Церэнцьеў В.М., Пармон К.П. Уплыў катыёнаў і аніёнаў на хуткасць экстракцыі хлорафіла з жывой тканкі лісцяў
Н.Ф. Ермоленка, Е.Н. Новікава. Плёнкаўтвараючая здольнасць лубінавых маслаў
С. Нісневіч. Заўвагі аб меладычнай і ладавай структуры беларускай народнай песні
Тэзісы. Аб асноўных пытаннях гісторыі БССР