Васіль Цяпінскі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Васіль ЦяпінскіФільм: Васіль Цяпінскі

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гуманіст і асветнік, ён быў паплечнікам Сымона Буднага. Іх абодвух называюць прадаўжальнікамі справы Скарыны. Але ён увайшоў у гісторыю не толькі як друкар, але і як перакладчык і пісьменнік. Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў сям’і небагатага шляхціца. Дакладна невядома, дзе ён атрымліваў адукацыю, аднак веды яго былі грунтоўныя. У складзе коннай роты аршанскага старосты Філона Кміты малады чалавек прымаў удзел у Інфлянцкай вайне, а затым быў на службе ў падканцлера ВКЛ Астафія Валовіча, які падтрымліваў асветніцкую дзейнасць у дзяржаве. Пляменніца Астафія Валовіча неўзабаве стала жонкай Васіля Цяпінскага.


Васіль Цяпінскі, як і Сымон Будны, стаў прыхільнікам арыянства. Гэта быў няпросты час. Пасля Люблінскай уніі шляхта ВКЛ, атрымаўшы «залатыя вольнасці», імкнулася далучыцца да польскай шляхты і ў культурным плане. Адбывалася хуткая і дабраахвотная самапаланізацыя. У выніку ў XVIII ст. беларускі этнас страціў грамадскую эліту, якая апалячылася. Носьбітамі беларускай культуры засталіся толькі сяляне, якія падтрымлівалі яе на традыцыйным узроўні.

Каля 1570 пабачыла свет перакладзенае Васілём Цяпінскім Евангелле. Упершыню ва Усходняй Еўропе тэкст быў выдадзены на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай і старабеларускай, — ўтрымліваў спасылкі на літаратурныя крыніцы, а на палях змяшчаліся пераклады малазразумелых слоў. У прадмове асветнік выказвае моцную занепакоенасць крызісам духоўнасці і заклікае шляхту і магнатаў ВКЛ найперш шанаваць сваё, а не пераймаць у заходняга суседа.

Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.