Варшаўская канфедэрацыя (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Варшаўская канфедэрацыяФільм: Варшаўская канфедэрацыя

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Рэлігійная талерантнасць была немагчымай у тагачаснай Заходняй Еўропе, дзе думкі аб свабодзе веравызнання лічыліся ерэтычнымі і маглі каштаваць жыцця. Але гэтая ўнікальная для часоў сярэднявечча з’ява існавала ў Вялікім княстве Літоўскім. XVI ст. стала для Заходняй Еўропы часам крывавых рэлігійных войнаў. Каталіцкі касцёл, не выбіраючы сродкаў, змагаўся з Рэфармацыяй. Рэлігійныя дыспуты вяліся з дапамогай зброі, а забойства апанента ўжо нікога не здзіўляла. Але адна падзея ўсё ж ускалыхнула Еўропу. У ноч на 24 жніўня 1572 г. напярэдадні дня св. Варфаламея ў Парыжы адбылося масавае забойства кальвіністаў. Загінула каля 10 тысяч чалавек. У наступныя некалькі месяцаў напады на іх адбываліся па ўсёй Францыі.



У Рэчы Паспалітая з трывогай сачылі з падзеямі ў Францыі. Значная частка эліты ВКЛ з’яўлялася прыхільнікамі кальвінізму. Пасля смерці Жыгімонта ІІ Аўгуста прадстаўнік французскай каралеўскай дынастыі Генрых Валуа разглядаўся як самы верагодны кандыдат на трон вялікага князя і караля.

У студзені 1573 г. у Варшаве распачаўся сойм. На ім шляхта Рэчы Паспалітай мусіла выпрацаваць умовы пагаднення з будучым манархам. Ад Мікалая Радзівіла Рудога, падтрыманага Астафіям Валовічам і Паўлам Пацам, паступіла прапанова: каб засцерагчыся ад магчымых рэлігійных войнаў, заканадаўча замацаваць рэлігійную талерантнасць. Ініцыятыву кальвіністаў падхапілі, якія таксама адчувалі подых контррэфармацыі і такім чынам бараніліся ад наступу каталіцызму. Ініцыятыва была зацверджана большасцю галасоў. Пастанова замацавала свабоду веравызнання, публічную і прыватную роўнасць прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій. Упершыню ў сусветнай гісторыі быў зацверджаны агульнадзяржаўны прававы акт, што абвяшчаў рэлігійнае раўнапраўе.

Прадстаўнікі шляхецкага народа аб’ядналіся ў Варшаўскую канфедэрацыю з мэтай абароны сваіх правоў. Пазней, не зважаючы на пратэсты каталіцкага духавенства, вялікі князь і кароль Стэфан Баторый пацвердзіў акт Варшаўскай канфедэрацыі. Тэкст цалкам увайшоў у ІІІ Статут ВКЛ 1588 г. На жаль, спыніць наступ рэлігійнай нецярпімасці і фанатызму было немагчыма. Зацвярджэнне Акта Варшаўскай канфедэрацыі стала ў Рэчы Паспалітай апошнім усплёскам талерантнасці на палітычным узроўні.

Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.