Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі ў 6 т. Том 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай

Гісторыя Беларусі ў 6 т. Том 3

Кніга: Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII - XVIII стст.) / Ю. Бохан [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — 344 с.; іл.

Характарыстыка: найноўшае абагульняючае акадэмічнае выданне па гісторыі Беларусі.

Анатацыя: У трэцім томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Адлюстраваны найважнейшыя пытанні ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы «двух народаў», якія тычыліся беларускіх зямель, асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Беларусі.

Фармат: Djvu.

Памер: 9,41 MB.

Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 1

Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 1

Кніга: Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1 / М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў [і інш.] — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.; іл.

Характарыстыка: першае абагульняючае выданне незалежнай Беларусі па айчыннай гісторыі.

Анатацыя: Упершыню падаецца гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да падзей Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з нацыянальнага пункту гледжання, які грунтуецца на прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнаса як суб’екта гісторыі. Аўтары шмат у чым пераасэнсоўваюць гістарычны шлях беларускага народа — праблемы этнагенезу, станаўлення і развіцця дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры, узаемадачыненняў з суседнімі краінамі і народамі, вызваленчай барацьбы, аднаўляюць гістарычную праўду пра многія падзеі і постаці беларускай мінуўшчыны.

Фармат: Djvu.

Памер: 7,6 MB.

Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 2

Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 2

Кніга: Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П. Касцюк, І.М. Ігнаценка, У.І. Вышынскі [і інш.]. - Мн.: Беларусь, 1995. - 560 с.; іл.

Характарыстыка: першае абагульняючае выданне незалежнай Беларусі па айчыннай гісторыі.

Анатацыя: У 2-й частцы «Нарысаў гісторыі Беларусі» раскрываецца складаны шлях беларускага народа ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да сённяшніх дзён. На падставе аналізу пераважна новых архіўных матэрыялаў, статыстычных і іншых крыніц, аб’ектыўнага падыходу да гістарычных падзей пададзены працэсы, што адбываліся ва ўмовах складвання, развіцця і крызісу савецкай сістэмы арганізацыі жыцця. Адлюстраваны маладаследаваныя старонкі гісторыі нацыянальнага руху, сталінскіх рэпрэсій, беларускай дыяспары і інш. Паказаны супярэчлівы характар развіцця грамадства. Разам з вядомымі дзеячамі ў кнізе нямала новых асоб.

Фармат: Djvu.

Памер: 9,96 MB.

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Частка 1

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Частка 1

Кніга: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да кан. XVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава [і інш.]. — Мн.: РІВШ БДУ, 2000. — 656 с.

Характарыстыка: першая і лепшая частка сумеснага праекта гродзенскіх і мінскіх гісторыкаў. Напэўна, найлепшы падручнік па гісторыі Беларусі для ВНУ. Большая частка кнігі напісана С.В. Марозавай.

Фармат: Djvu.

Памер: 19,7 MB.

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Частка 2

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Частка 2

Кніга: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. ХІХ - ХХ стст.: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі [і інш.]. — Мн.: РІВШ БДУ, 2002. — 656 с.

Характарыстыка: другая частка сумеснага праекта гродзенскіх і мінскіх гісторыкаў. Перыяд новага і навейшага часу ў еўрапейскай гісторыі адзначаны глыбіннымі ўзрушэннямі, рэвалюцыямі, дзвюмя сусветнымі войнамі, буйнейшай аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Гэтыя падзеі пакінулі глыбокі адбітак на лёсе беларускага народа. У кнізе прасочаны складаныя праблемы фарміравання беларускай нацыі, нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і духоўнага развіцця беларускага народа.

Фармат: Djvu.

Памер: 5,23 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 1. Да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 1Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома С.В. Марцэлеў, Л.М. Дробаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 304 с.; іл.

Анатацыя: У першым томе разглядаецца зараджэнне і развіццё ўсіх відаў і жанраў выяўленчага мастацтва і архітэктуры на тэрыторыі Беларусі ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. Упершыню ў мастацтвазнаўстве зроблена спроба вызначыць месца і ролю беларускага мастацтва ў сусветнай культуры.

Фармат: Pdf.

Памер: 71,6 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2. Другая палова XVI ст. — канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 2: Другая палова XVI ст. — канец XVIII ст./ Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Я.М. Сахута. — Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 384 с.; іл.

Анатацыя: Другі том змяшчае матэрыял па выяўленчаму мастацтву і архітэктуры другой паловы XVI ст. — XVIII ст. Па багаццю і разнастайнасці відаў і жанраў гэта самы насычаны перыяд у гісторыі мастацтва дарэвалюцыйнай Беларусі. Том добра ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 57,2 MB.

Старонкі