Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі
Апублікавана admin на пят, 17/05/2013 - 06:30Кніга: Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. — 5-е выд. — Мінск: Беларусь, 1992. — 190 с.; іл.
Характарыстыка: Імя беларускага вучонага-гісторыка Усевалада Ігнатоўскага (1881 — 1931) больш чым паўстагоддзя было забыта. Кніга апошні раз выдавалася ў 1926 г. Між тым гэта адна з першых кніг, дзе гісторыя Беларусі паказваецца з пункту погляду саміх беларусаў, а не так, як яе хацелі б бачыць прадстаўнікі іншых народаў і дзяржаў. «Нарыс» У. Ігнатоўскага — першы марксісцкі падручнік па беларускай гісторыі. Адсюль павышаная ўвага да эканамічнай і сацыяльнай праблематыкі. Разам з тым, Ігнатоўскі — адзін з дзеячоў беларускага нацыянальнага адраджэння 1920-х гадоў, а перыяд беларусізацыі вызначаўся адносным ідэалагічным плюралізмам. Таму немалая ўвага надаецца культуры і палітычнай сферы, Вялікае княства Літоўскае называецца Беларуска-Літоўскай дзяржавай, а расійскі царызм не малюецца ружовымі фарбамі.
Фармат: Djvu.
Памер: 4,6 MB.