Гісторыя Беларусі

Янушкевіч, Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі

Янушкевіч Я. Неадменны сакратар Адраджэння Вацлаў ЛастоўскіКніга: Янушкевіч, Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі / Я. Янушкевіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 68 с.; іл.

Характарыстыка: Пасля больш чым паўстагоддзя шэльмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883 — 1938). Жыццёвы шлях сакратара «Нашае Нівы», прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці ХХ стагоддзя. Постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Credo свайго — служэння роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасцю — ён не змяніў да апошніх дзён.

Фармат: Djvu.

Памер: 1 MB.

Саверчанка, І. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар

Саверчанка І. Сымон Будны гуманіст і рэфарматарКніга: Саверчанка, І. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар / І. Саверчанка. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 223 с.

Характарыстыка: Сымон Будны (каля 1530 — 1593) — выдатны беларускі філосаф, багаслоў, літаратар, прапаведнік і тэарэтык рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім — займае адно з ганаровых месцаў ва ўсёй еўрапейскай культуры XVI ст. У кнізе з выкарыстаннем новых архіўных крыніц прасочваецца жыццёвы і творчы шлях асветніка, паказваюцца яго тэалагічныя і касмалагічныя погляды, этычная дактрына і сацыяльнае вучэнне.

Фармат: Djvu.

Памер: 1,7 MB.

Саверчанка, І. Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега

Саверчанка І. Канцлер Вялікага Княства Леў СапегаКніга: Саверчанка, І. Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега / І. Саверчанка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — 63 с.; іл.

Характарыстыка: У кнізе Івана Саверчанкі ў займальнай форме апавядаецца аб драматычным лёсе выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі Льва Сапегі (1557 — 1633), стваральніка Статута 1588 года, асвятляецца яго барацьба за дзяржаўную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага.

Фармат: Djvu.

Памер: 1 MB.

Янушкевіч, А.М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 — 1570 гг.

Янушкевіч А.М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 - 1570Кніга: Янушкевіч, А.М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 — 1570 гг. / А.М. Янушкевіч. — Мінск: Медисонт, 2007. — 356 с.

Характарыстыка: Манаграфія прысвечана ўдзелу Вялікага княства Літоўскага ў Інфлянцкай (Лівонскай) вайне ў 1558 — 1570 гг. У працы разглядаюцца ход ваенных дзеянняў і дыпламатычных зносін, праблемы арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ і іх фінансава-матэрыяльнага забеспячэння, фактары ўплыву ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных і сацыядэмаграфічных працэсаў у ВКЛ. На падставе вывучэння архіўных матэрыялаў, аўтар робіць важныя высновы, напрыклад, адносна матываў удзелу ў вайне Маскоўскага царства.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,8 MB.

Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства ЛітоўскагаКніга: Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А.К. Краўцэвіч. — Мінск: Беларуская навука, 1998. — 208 с.; іл.

Характарыстыка: Грунтоўная манаграфія прысвечана ранняй гісторыі ВКЛ — аднаму з важнейшых пытанняў гісторыі Беларусі. У кнізе змешчаны аналіз беларускай, польскай, літоўскай, расійскай гістарыяграфій фарміравання Вялікага Княства Літоўскага. Прапануецца аўтарская версія ўзнікнення ВКЛ. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэння дзяржавы было праявай балта-славянскіх кантактаў і ацэньвае ВКЛ як біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне.

Фармат: Pdf.

Памер: 2,3 MB.

Ластоўскі, В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі

Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя БеларусіКніга: Ластоўскі, В.Ю. (Власт) Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1910. — Рэпрынт. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 126 с.; іл.

Характарыстыка: «Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга па гісторыі Беларусі, напісаная беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 г. у Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з’яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння Беларусі ў пачатку ХХ ст. Гэта ён адшукаў крыж Еўфрасінні Полацкай, даследаваў гісторыю беларускай кнігі. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, трагічны лёс. Вацлаў Ластоўскі стаў ахвяраю таталітарнай дзяржавы. Рэабілітаваны толькі ў 1988 г. Напісаная ім «Кароткая гісторыя Беларусі» шмат дзесяцігоддзяў захоўвалася ў закрытых фондах дзяржаўных бібліятэк.

Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі БеларусіКніга: Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. — 5-е выд. — Мінск: Беларусь, 1992. — 190 с.; іл.

Характарыстыка: Імя беларускага вучонага-гісторыка Усевалада Ігнатоўскага (1881 — 1931) больш чым паўстагоддзя было забыта. Кніга апошні раз выдавалася ў 1926 г. Між тым гэта адна з першых кніг, дзе гісторыя Беларусі паказваецца з пункту погляду саміх беларусаў, а не так, як яе хацелі б бачыць прадстаўнікі іншых народаў і дзяржаў. «Нарыс» У. Ігнатоўскага — першы марксісцкі падручнік па беларускай гісторыі. Адсюль павышаная ўвага да эканамічнай і сацыяльнай праблематыкі. Разам з тым, Ігнатоўскі — адзін з дзеячоў беларускага нацыянальнага адраджэння 1920-х гадоў, а перыяд беларусізацыі вызначаўся адносным ідэалагічным плюралізмам. Таму немалая ўвага надаецца культуры і палітычнай сферы, Вялікае княства Літоўскае называецца Беларуска-Літоўскай дзяржавай, а расійскі царызм не малюецца ружовымі фарбамі.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,6 MB.

Старонкі