Гісторыя Беларусі

Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі

Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігіКніга: Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя / В. Ластоўскі. — Коўна: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. — 776 с.; іл.

Анатацыя: Кніга вядомага беларускага гісторыка, публіцыста, пісьменніка і палітычнага дзеяча Вацлава Юстынавіча Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» з’яўляецца грунтоўным выданнем па гісторыі кніжнасці на Беларускіх землях на працягу амаль тысячагоддзя. Аўтар правёў каласальную працу па выяўленню і сістэматызацыі рукапісных і старадрукаваных помнікаў кніжнага пісьменства. Увага ўдзяляецца як грамадска-палітычным і культурным абставінам узнікнення, так і мастацкім вартасцям кнігі. Выданне багата ілюстравана. Нягледзячы на тое, што з моманту выдання кнігі прайшло амаль 100 гадоў, праца В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» не страціла сваёй каштоўнасці.

Штыхаў, Г.В. Крывічы

Штыхаў, Г.В. КрывічыКніга: Штыхаў, Г.В. Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі / Г.В. Штыхаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — 191 с.; іл.

Анатацыя: Манаграфія вядомага археолага Г.В. Штыхава прысвечана даследаванню працэса фарміравання і гісторыі крывічоў — раннесярэднявечнай этнічнай супольнасці. Асноўнай крыніцай даследавання з’яўляюцца матэрыялы раскопак курганных могільнікаў VI–XIII стст. у паўночнай частцы Беларусі (тэрыторыя былога Полацкага княства).

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917–1945 гг.

Гісторыя Беларусі У 6 т. Т. 5 Беларусь у 1917 – 1945 гг.Кніга: Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917–1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Экаперспектыва, 2006. — 613 с.; іл.

Характарыстыка: найноўшае абагульняючае акадэмічнае выданне па гісторыі Беларусі.

Анатацыя: У пятым томе шасцітомніка «Гісторыя Беларусі» адлюстравана гісторыя беларускага народа на працягу 1917–1945 гг., яго сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае развіццё ва ўмовах БССР і Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, у часы другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Фармат: Pdf.

Памер: 63,2 MB.

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.)

Гісторыя Беларусі У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі канец XVIII — пачатак ХХ ст.Кніга: Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.) / М.В. Біч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Экаперспектыва, 2005. — 519 с.; іл.

Характарыстыка: найноўшае абагульняючае акадэмічнае выданне па гісторыі Беларусі.

Анатацыя: У чацвёртым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі: з канца XVIII ст. да 1917 г. У гэты час на тэрыторыі Беларусі адбываліся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабаў.

Фармат: Pdf.

Памер: 57,2 MB.

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі т. 3 Рэфармацыя Контррэфармацыя БарокаКніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока / В.Б. Евароўскі [і інш.] ; рэдкал. тома : В.Б. Евароўскі [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 615 с.

Анатацыя: Трэці том акадэмічнага шасцітомніка «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны інтэлектуальнай гісторыі Беларусі другой паловы XVI — пачатку XVII ст. Аўтары — С.А. Падокшын, І.В. Саверчанка, І.А. Бортнік і іншыя — разглядаюць такія рэлігійна-грамадскія феномены, як рэфармацыйныя і контррэфармацыйныя кірункі тагачаснай беларускай думкі. Стваральнікі трэцяга тома прааналізавалі шматлікія творы палемічнай і дыдактычнай літаратуры, створаныя прадстаўнікамі праваслаўнага, каталіцкага, рэфарармацыйнага, уніяцкага лагераў і рэканструявалі адметнасці пабудовы тэалагічных сістэм.

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі т. 2 Протарэнесанс і АдраджэннеКніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне / С.І. Санько [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 840 с.

Анатацыя: У томе разглядаюцца перадумовы і станаўленне філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў канцы XV — сярэдзіне XVI ст. Аналізуецца сацыякультурная сітуацыя і ідэалагічны кантэкст засваення і развіцця ідэй еўрапейскага Рэнесансу з пункту погляду міжкультурнага і міжцывілізацыйнага дыялога. Асаблівая ўвага надаецца творчасці Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Мацея Стрыйкоўскага і інш., узнаўленню базавых элементаў познесярэднявечнай штодзённасці, аналізу рэнесансных міфа-гістарычных наратываў, датычных ранняй этнічнай гісторыі рэгіёна ВКЛ.

Фармат: Pdf.

Памер: 5,4 MB.

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі т. 1 Эпоха СярэднявеччаКніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча / В.Б. Евароўскі [і інш.]; рэд. кал.: В.Б. Евароўскі [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 575 с.

Анатацыя: Першы том шасцітомнага выдання «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны разгляду асноўных этапаў айчыннай інтэлектуальнай гісторыі ў эпоху Сярэднявечча. Вялікая ўвага надаецца пытанням метадалогіі гісторыка-філасофскіх даследаванняў, узнаўляюцца базавыя фрагменты прадфіласофскага (міфалагічнага) светапогляду продкаў беларусаў, аналізуюцца візантыйскія, паўднёва-славянскія і заходне еўрапейскія вытокі айчыннай філасофскай спадчыны, а таксама корпус пісьмовых помнікаў Полацкіх, Смаленскіх і Тураўскіх земляў. Разглядаюцца філасофскія, этычныя і эстэтычныя аспекты творчасці Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага і інш.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,09 MB.

Старонкі