Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік
Апублікавана admin на суб, 13/06/2015 - 22:58Кніга: Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А.А. Воінаў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1993. — 620 с. ; іл.
Характарыстыка: На працягу сваёй гісторыі беларускі народ стварыў высокаразвітую і арыгінальную архітэктуру. Яе лепшыя помнікі адлюстроўваюць асаблівасці і найважнейшыя архітэктурна-мастацкія плыні і дасягненні сваёй эпохі, сведчаць аб практычнай мудрасці і мастацкім майстэрстве дойлідаў Беларусі. У аднатомнай энцыклапедыі змешчана больш за 1 200 артыкулаў, прысвечаных лепшым творам беларускай архітэктуры ХІІ–ХХ стст. У ёй чытач зможа знайсці інфармацыю пра такія выдатныя помнікі старажытнага дойлідства, як Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква ў Гродне, касцёлы ў Пінску і Слоніме, замкі ў Лідзе і Міры, палацава-паркавыя ансамблі ў Нясвіжы і Гомелі ды многія іншыя. Прадстаўлены таксама лепшыя творы архітэктуры, якія не дайшлі да нас з-за ваенных ліхалеццяў, не ўцалелі з-за чыноўніцкага раўнадушша, непавагі і абыякавасці да культурнай спадчыны. Змешчаны і даведкі пра лепшыя ансамблі і будынкі савецкага часу. Асобныя артыкулы прысвячаюцца лепшым мемарыяльным збудаванням.