Марыя Ткачова. Старажытная кераміка на Беларусі (аўдыёзапіс)
Апублікавана admin на аўт, 25/03/2014 - 19:00Запіс: Старажытная кераміка на Беларусі
Выступоўца: Марыя Ткачова (археолаг)
Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 22.03.2014. Археолаг Марыя Ткачова распавядае аб старажытнай кераміцы на Беларусі. Першыя керамічныя вырабы на беларускіх землях з'явіліся ў неаліце. Гэта былі досыць вялікія гаршкі з вострым або закругленым дном. Першая кераміка была не вельмі трывалай з прычыны наяўнасці раслінных дамешкаў. Марыя Ткачова распавядае пра развіццё тэхналогіі вырабу глінянага посуду, а таксама закранае пытанне розных варыянтаў арнаментацыі посуду і значэння арнаменту.