Гістарычныя фільмы

Еўфрасіння Полацкая (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Еўфрасіння Полацкая

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). У 1110 г. у сям'і князя Георгія Усяславіча нарадзілася дзяўчынка. Бацькі далі ёй старажытнае полацкае імя Прадслава. Дзедам яе быў славуты Усяслаў Чарадзей. Насуперак волі бацькоў дзяўчына пастрыгаецца ў манашкі. Згодна з традыцыяй, яна абірае новае імя - Еўфрасіння.

Расціслаў Смаленскі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Расціслаў Смаленскі

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). У сярэдзіне ХІІ ст. Смаленскае княства, якое да гэтага часу адставала ў развіцці ад Полацкага, пачынае набіраць моц. Князі Расціславічы занялі ключавыя пазіцыі ў кіраванні княствамі Русі. Смаленск становіцца культурным цэнтрам усходнерускіх земляў. І заслуга ў гэтым найперш належыць князю Расціславу Мсціславічу.

Усяслаў Чарадзей (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Усяслаў Чарадзей

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). 1029 год быў вельмі няпростым. Знакі на зямлі і на небе цудоўным чынам паказвалі, што хутка здарыцца нешта важнае. У той год у князя Брачыслава нарадзіўся сын. Ягонае імя — Усяслаў — стане вядомым ва ўсёй Усходняй Еўропе. Менавіта за яго валадаранне Полацкая дзяржава дасягнула свайго росквіту.

Рагвалод і Рагнеда (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Рагвалод і Рагнеда

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Найстаражытнейшы горад Беларусі — Полацк. Першая згадка пра яго ў летапісах датуецца 862 годам. Полацкае княства сталася пачаткам беларускай дзяржаўнасці. Першым вядомым нам полацкім князем быў Рагвалод.

Дзяржавы (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Дзяржавы

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). З VI ст. вялікую частку тэрыторыі нашай краіны пачынаюць займаць славяне. У выніку іх змешвання з мясцовымі балцкімі плямёнамі ўзнікае беларускі этнас і культура, якую археолагі называюць банцараўскаю. Ёсць прыкметы таго, што нашыя продкі ўжо ў той час мелі пэўную форму дзяржаўнасці.

Хрысціянства (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Хрысціянства

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). З хрысціянствам насельніцтва Усходняй Еўропы сутыкнулася ў VII ст. у час паходу на землі Візантыйскай імперыі. Але першыя місіянеры з'явіліся на беларускіх землях толькі на 200 гадоў пазней. Ісландская «Сага пра хрышчэнне» апавядае пра Торвальда Вандроўніка, які ў Х ст. прапаведваў «грэцкую веру» на Полацкай зямлі. 988 г. стаў пунктам адліку беларускага хрысціянства.

Курганы (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Курганы

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Курганы — насыпы над старажытнымі магіламі, «сведкі сівой мінуўшчыны». У Беларусі яны пачалі з'яўляцца яшчэ задоўга да хрысціянізацыі. І хоць шмат якія з іх «раскрылі» археолагі, нават пасля гэтага яны застаюцца для нас таямніцаю.

Старонкі