Гістарычныя фільмы

Бітва з татарамі пад Клецкам (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Бітва з татарамі пад Клецкам

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Пачатак XVI ст. вызначаўся для Вялікага Княства Літоўскага пастаяннай небяспекай з поўдня. Як непераможныя прывіды з'яўляліся крымскія татары. Імклівых і няўмольных, іх цікавіў палон, «жывы тавар», які потым яны маглі прадаць. У 1480 г. Іван ІІІ заключае саюз з Крымскім ханствам. Масква падштурхоўвае татар часцей рабіць напады на ВКЛ.

Магдэбургскае права ў Беларусі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Магдэбургскае права ў Беларусі

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Пасля заключэння Крэўскай уніі ВКЛ адкрываецца ўплывам заходняй цывілізацыі. Гэта абумовіла пранікненне заходніх грамадскіх і культурных традыцый на нашыя землі. Прыкладам такога пранікнення стала замацаванне за гарадамі і мястэчкамі права на самакіравання.

Пачатак суперніцтва паміж Вільняй і Масквою (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Пачатак суперніцтва паміж Вільняй і Масквою

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Розныя шляхі развіцця не маглі не выклікаць узаемных супярэчнасцей.

Князь Аляксандр Ягайлавіч (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Князь Аляксандр Ягайлавіч

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Летапіс XVI ст. так яго апісвае: «Быў той князь вельмі прыгожы: тварам белы, шчокамі румяны, вусы толькі што прабіліся». Не ваяўнічы па натуры, ён лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Але менавіта ягонае княжанне суправаджалася цяжкімі абарончымі войнамі з Масквой і росквітам культурнага жыцця пры віленскім двары.

Наўгародская рэспубліка і Марфа Барэцкая (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Наўгародская рэспубліка і Марфа Барэцкая

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). XV ст. стала часам актыўнай захопніцкай палітыкі Масквы. Адным з самых упартых яе супернікаў з'яўляўся Вялікі Ноўгарад. Шукаючы падтрымкі, наўгародцы звяртаюцца да Вялікага Княства Літоўскага з прапановай увайсці ў яго склад. Антымаскоўскія настроі існавалі ў Наўгародскай рэспубліцы з прычыны спрыяння шчыльных стасункаў з Заходняй Еўропай, а таксама таму, што Ноўгарад не спазнаў татарскага іга і таму захаваў свой вечавы лад. Фактычна, гэта была іншая цывілізацыя. Паражэнне ў 1478 г. наўгародцаў ад Маскоўскай дзяржаве на рацэ Шалоні скасавала незалежнасць Вялікага Ноўгарада. Фактычна была знішчана аснова яшчэ аднаго ўсходнеславянскага народа, таму што і па тэрыторыі, і па колькасці жыхароў, і па адметнасцях культуры Вялікі Ноўгарад і Пскоў маглі стварыць яшчэ адзін усходнеславянскі народ.

Князь Казімір Ягелончык (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Князь Казімір Ягелончык

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). З яго імем звязаны выключны і непаўторны факт з нашай гісторыі. Паўстагоддзя на тэрыторыі ВКЛ не было войн. З яго імем звязаны пачатак беларускага парламентарызму і першыя спробы кадыфікацыі вялікага князя. Між тым, пасад вялікага князя Казімір заняў у 13 гадоў.

Каранацыя Вітаўта. Няспраўджаныя магчымасці (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Каранацыя Вітаўта. Няспраўджаныя магчымасці

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). У 1420-х гадах Вялікае княства Літоўскае дасягае найбольшай магутнасці. Яго межы прасціраюцца ад Балтыкі да Чорнага мора, ад Курска да Галіцыі. ВКЛ мае трывалыя дыпламатычныя стасункі літаральна з усімі еўрапейскімі краінамі, а таксама з Асманскай імперыяй, Крымскім ханствам, Масквой. Пад пратэктаратам ВКЛ знаходзяцца Вялікі Ноўгарад, Пскоў, Разань. Вітаўту да гегемоніі ва Усходняй Еўропе не стае толькі аднаго — каралеўскай кароны.

Старонкі