Гістарычныя фільмы

Сымон Будны (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Сымон БудныФільм: Сымон Будны

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Партрэт Сымона Буднага вядомы нам па езуіцкай карыкатуры. Яго творы адразу выклікалі увагу, цікавасць, а з боку каталіцкага духавенства — нянавісць. Калі б ён агучваў свае ідэі ў Іспаніі, яму наканавана было б згарэць на вогнішчы інквізіцыі. Аднак ва ўмовах талерантнасці Вялікага княства Літоўскага Сымон Будны атрымаў тое, што лічыў галоўным — магчымасць выказваць свае думкі.

Гаштольды (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам ГаштольдыФільм: Гаштольды

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гаштольды (Гаштаўты) — адзін з самых знатных і багатых родаў Вялікага княства Літоўскага. Іх галоўнымі супернікамі ў палітычнай барацьбе былі Радзівілы. Летапісы называюць пачынальнікам Гаштольдаў міфічнага гетмана Крумпу, але першым вядомым прадстаўніком роду з’яўляўся Андрэй Гаштольд, палкаводзец князя Гедзіміна.

Ян Гаштольд браў актыўны ўдзел у барацьбе паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам — спачатку на баку Свідрыгайлы, потым — на баку Жыгімонта Кейстутавіча. Пасля забойства апошняга Ян Гаштольд узначаліў групоўку магнатаў, якая дамагалася абвяшчэння вялікім князем 13-гадовага Казіміра — брата польскага караля Уладзіслава. Напаіўшы польскую дэлегацыю, Ян і астатнія магнаты скарысталіся зручным момантам. У ноч на 29 чэрвеня 1440 г. у Віленскім кафедральным касцёле Казімір быў абвешчаны вялікім князем.

Філон Кміта (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Род Радзівілаў у ВКЛФільм: Род Радзівілаў у ВКЛ

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Не так часта імя аднаго і таго ж чалавека сустракаецца на старонках гістарычных выданняў і ў падручніках па літаратуры. Даволі рэдка бліскучы ваенны талент спалучаецца з выдатнай пісьменніцкай манерай. Але ў выпадку Філона Кміты было менавіта так. Ён быў сынам беларускага шляхціца з роду Кмітаў, што аселі ў Кіеўскім ваяводстве, і праславіўся бліскучымі перамогамі ў войнах з Масквой. Найбольшую славу атрымаў сваімі дзеяннямі ў час Інфлянцкай вайны. У якасці ўзнагароды ён атрымаў Чарнабыльскае ўладанне ў Кіеўскім ваяводстве. Так да прозвішча Кміта дадалося другое — Чарнабыльскі.

Род Радзівілаў у ВКЛ (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Род Радзівілаў у ВКЛФільм: Род Радзівілаў у ВКЛ

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гэта быў род, які па магутнасці не меў сабе роўных у Вялікім княстве Літоўскім. Яго прадстаўнікі нязменна займалі вышэйшыя пасады, а багаццю зайздросцілі нават вялікія князі. Радзівілы — род балцкага паходжання, які адыграў прыкметную ролю ў гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы. Паводле легенды, пачынальнікам роду быў вышэйшы паганскі святар. Першым дакладна вядомым прадстаўніком з’яўляецца Осцік, які пры хрышчэнні прыняў імя Хрысціян. Менавіта ён у пачатку XV ст. прыняў родавы герб «Трубы». Пачатак імкліваму росту родавых маёнткаў звязваюць з імем Мікалая Радзівіла Старога, віленскага ваяводы і канцлера.

Бітва на рацэ Уле (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Бітва на рацэ УлеФільм: Бітва на рацэ Уле

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Сярод усіх бітваў, дзе браў удзел Мікалай Радзівіл Руды, самая слаўная перамога была здабытая ім на рацэ Уле. Інфлянцкая вайна паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскім царствам працягвалася ўжо год. Царскім войскам захоплены старажытны Полацк, у якім знішчана частка насельніцтва. Пасля гэтага Іван IV імкнуўся развіць поспех далей. Царскаму намесніку Шуйскаму было загадана выйсці з Полацка і каля Оршы злучыцца з буйным маскоўскім войскам. Пасля маскоўскія войскі павінны былі рухацца на Менск і Наваградак. Паўставала пагроза існаванню ВКЛ.

Іван Жахлівы і полацкая трагедыя (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Іван Жахлівы і полацкая трагедыяФільм: Іван Жахлівы і полацкая трагедыя

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Іван IV Жахлівы (Грозны) — змрочная асоба ў беларускай, ды і расійскай гісторыі. Адукаваны ды набожны маскоўскі цар запомніўся жорсткай барацьбой з уласным баярствам ды іншымі падданымі, якая межавала з садызмам. У гісторыю Беларусі Іван Жахлівы ўвайшоў у сувязі з Інфлянцкай (Лівонскай) вайной. У 1558 г. Іван IV распачынае вайну супраць Інфлянцкага ордэна. Паводле таемнага пагаднення паміж ордэнам і Вялікім княствам Літоўскім, тэрыторыя Інфлянтаў пераходзіць пад пратэктарат ВКЛ. У Лівонію рушыць войска Вялікага княства на чале з Мікалаем Радзівілам Чорным. У адказ Іван IV пачынае вайну з ВКЛ. У 1563 г. выдатна ўзброенае маскоўскае войска заняло Полацк. Тысячы людзей былі выгнаны ў Маскоўскае царства. Па загадзе цара былі забіты манахі-бернардзіны і дамініканцы. Яўрэйскае насельніцтва было патоплена ў Дзвіне.

Жыгімонт Аўгуст (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Жыгімонт АўгустФільм: Жыгімонт Аўгуст

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). З імем гэтага манарха найчасцей згадваецца самае трагічнае каханне ў нашай гісторыі. Але 28 гадоў ягонага княжання выпалі на вельмі складаны час у жыцці Вялікага княства Літоўскага. Жыгімонт ІІ Аўгуст падтрымаў рэарганізацыю судоў, войска і дзяржаўнага скарбу. Ён працягнуў распачатую яго маці Бонай Сфорца рэформу сельскай гаспадаркі, вядомую як «Устава на валокі». Роля яго ў айчыннай гісторыі неадназначная. Менавіта па згодзе Жыгімонта Аўгуста паўднёвыя землі ВКЛ былі інкарпараваны ў склад Польшчы. У 1569 г. пры ім была заключана Люблінская унія, якая паклала пачатак існаванню Рэчы Паспалітай.

Старонкі