Гістарычныя фільмы

Багі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Багі

Від: Дакументальны.

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). У якіх багоў верылі нашы продкі перад тым, як на беларускіх землях распаўсюдзілася хрысціянства?

Плямёны (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Плямёны (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Плямёны

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Чалавек з'явіўся на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў перадлёдавы перыяд. Выяўленыя стаянкі на нашых землях паказваюць, што першыя пасяленні тут з’явіліся 10 тысяч год таму, калі ледавік адступіў на поўнач і пацяплеў клімат. Насельніцтва нашага краю тады налічвала некалькі тысяч чалавек, якія жылі паляваннем і збіральніцтвам. Пераважна гэта былі плямёны угра-фінаў. Іх след можна адшукаць на паўночным усходзе Беларусі. Поўнасцю тэрыторыя Беларусі была заселеная каля 5 тысч год таму. У гэты час сюды прыйшла вялікая хваля індаеўрапейцаў.

Старонкі