Гістарычныя фільмы

Уладзіслаў IV Ваза (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Уладзіслаў IV ВазаФільм: Уладзіслаў IV Ваза.

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Уладзіслаў ІV Ваза меў як здольнасці, так і амбіцыі. Але ягоныя планы магчыма было рэалізаваць у цэнтралізаванай краіне з абсалютнай манархіі. Спробы ўзмацніць каралеўскую ўладу ў Рэчы Паспалітай праваліліся, бо гэтага не жадалі ні магнатэрыя, ні шляхта. Як і бацька, Уладзіслаў працягваў ужываць тытул шведскага караля, хаця ніколі не валодаў шведскім тронам. Таксама ён іменаваўся царом маскоўскім, хоць нават не быў у Крамлі. Ён імкнуўся распачаць вялікую вайну супраць Турцыі, але толькі скіраваў сваіх саюзнікаў супраць сябе.

Мікалай Радзівіл Руды (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Мікалай Радзівіл РудыФільм: Мікалай Радзівіл Руды.

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Мікалай Радзівіл Руды быў сынам легендарнага Юрыя Радзівіла, празванага за вайсковыя поспехі «Літоўскім Геркулесам», а таксама даводзіўся братам Барбары Радзівіл. Мянушку «Руды» Мікалай Радзівіл атрымаў за колер валасоў. Ён увайшоў у гісторыю як чалавек, што нязменна адстойваў незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага і на соймах, і на поле бітвы. Адзін з самых магутных магнатаў свайго часу, ён спалучаў шчырасць, смеласць і высокароднасць.

Мікалай Крыштоф Радзівіл (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Мікалай Крыштоф РадзівілФільм: Мікалай Крыштоф Радзівіл.

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гэты чалавек з вядомага магнацкага рода спрычыніўся да ўсіх важных падзей другой паловы ХVI ст. Ягонае жыццё — адбітак таго часу. Мужны ваяр і гаспадарлівы кіраўнік, пісьменнік і мецэнат, варты прадаўжальнік годнай лініі нясвіжскіх Радзівілаў. Мікалай Крыштоф Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, быў сынам Мікалая Радзівіла Чорнага. Неяк у вялікакняжацкім палацы бацькі малога Мікалая Крыштофа выйшлі паглядзець на фейерверк, пакінуўшы зусім маленькага хлопчыка. Той заплакаў. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падыйшоў да ложачка, пагушкаў малога, назваўшы жартам сіроткам. Так з лёгкай рукі манарха ў Мікалая Крыштофа Радзівіла з’явілася мянушка «Сіротка».

Сімяон Полацкі (фільм; «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Сімяон ПолацкіФільм: Сімяон Полацкі

Від: Навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Старажытны Полацк даў нашай гісторыі не адно гучнае імя. Асобае месца займае «муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны, вучонасці вялікай, гэткай жа, як і дабрадзейнасці ягоныя» — Сімяон Полацкі. Яго лёс склаўся супярэчліва і дагэтуль выклікае шмат спрэчак. Філосаф С.А. Падокшын адзначыў, што Сімяон Полацкі паклаў пачатак згубнаму для нацыі працэсу культурнай эміграцыі беларусаў. Атрыманая ў Рэчы Паспалітай адукацыя еўрапейскага ўзроўню зрабіла яго ці не самым адукаваным чалавекам у Расіі XVII ст., што ў сукупнасці з прыроднымі якасцямі забяспечыла кар’еру. Карыстаючыся тымі магчымасцямі, якія давала высокае становішча пры двары, Сімяон здолеў аказаць вялікі ўплыў на рускую культуру. Дастаткова сказаць, што заснаваная ім друкарня павялічыла колькасць расійскіх тыпаграфій… у два разы. Для параўнання, у Рэчы Паспалітай друкарскія варштаты працавалі ў 134 гарадах і мястэчках.

Як выглядаў і працаваў друкарскі варштат (анімацыя) = Как выглядел и работал печатный станок (анимация)

Як працаваў друкарскі варштат. Как работал печатный станокФильм: Як выглядаў і працаваў друкарскі варштат = Как выглядел и работал печатный станок

Від: Вучэбны (анімацыя)

Характарыстика: Іаган Гутэнберг вынайшаў друкарскі варштат каля 1440 г. У кароткім роліку сродкамі камп’ютарнай анімацыі адноўлены працэс атрымання друкаванай кнігі ў сярэднявеччы і ў новы час. Калі больш дакладна, непасрэдна адлюстравана атрыманне адбітку літар на аркушы паперы. Ёсць магчымасць пазнаёміцца са знешнім выглядам друкарскага варштату і зразумець прынцып яго дзеяння.

Мацей Стрыйкоўскі — першы гістарыёграф ВКЛ (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Мацей СтрыйкоўскіФільм: Мацей Стрыйкоўскі — першы гістарыёграф ВКЛ

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гісторык, паэт і пісьменнік Мацей Стрыйкоўскі нарадзіўся ў 1547 г. у Мазовіі. Ён паходзіў з сям’і збяднелага шляхціча, таму навуку спасцігаў не ў лепшых універсітэтах Еўропы, а ў мясцовай парафіяльнай школе. Але прыклад Мацея Стрыйкоўскага сведчыць, што пры празе да ведаў самаадукацыя можа даць не меней за падуанскі дыплом. У Вялікае Княства Літоўскае юнак упершыню трапіў у шаснаццацігадовым узросце. Ён уладкаваўся на вайсковую службу, якой аддаў 10 гадоў жыцця. Асноўным заняткам Мацея Стрыйкоўскага стала выведка на карысць ВКЛ. Гэта дазволіла яму наведаць Інфлянты, Маскоўскую дзяржаву, Асманскую імперыю.

Контррэфармацыя ў ВКЛ (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Контррэфармацыя ў ВКЛФільм: Контррэфармацыя ў ВКЛ

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Рэфармацыйная плынь, якая здавалася непахіснай пры жыцці Мікалая Радзівіла Чорнага, неўзабаве сутыкнулася з агрэсіўнай палітыкай каталіцкай царквы. Контррэфармацыя паказала, што касцёл здольны да мабілізацыі. У Рэчы Паспалітай яна дасягнула вялізарных поспехаў, прычым у асноўным мірным шляхам. Поспехі контррэфармацыі ў ВКЛ тлумачыліся слабой сацыяльнай базай Рэфармацыі.

Старонкі