Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 4
Апублікавана admin на суб, 26/10/2013 - 20:13Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 4.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — навуковы часопіс, у якім публікавалі вынікі даследаванняў супрацоўнікі ўсіх інстытутаў АН БССР, паколькі з 1948 г. па 1956 г. падзелу на асобныя серыі для фізікаў, біёлагаў, агратэхнікаў і даследчыкаў у галіне грамадскіх навук не было. Пераважалі артыкулы па праблемах натуральных і прыкладных навук. Гістарычная тэматыка прысутнічала не ў кожным нумары, але мела месца. У нумары 4 за 1949 г. бачым артыкул П.М. Кірушына «А.С. Пушкін і перадавая грамадская мысль у Расіі на пачатку ХІХ ст.» Адразу некалькі публікацый прысвечаны кнізе Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм». Пры гэтым — які жах! — тэкст Я.П. Галенчанкі выйшаў з абдрукоўкай — «эпірыякрытыцызм» замест «эмпірыякрытыцызм». Разумеючы, у якім гэта адбылося годзе, і прымаючы пад увагу, у назве чыёй кнігі дапушчана памылка, можам толькі спадзявацца, што нічога дрэннага не сталася з наборшчыкамі-карэктарамі-рэдактарамі і аўтарам.