Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 3
Апублікавана admin на суб, 28/09/2013 - 20:54Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 3.
Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для грамадскіх, біялагічных, фізіка-тэхнічных і іншых навук. Пад адной вокладкай публікаваліся артыкулы па гісторыі, медыцыне, сельскай гаспадарцы, геалогіі і іншых галінах навукі і тэхнікі. Не залежна ад сферы навуковых ведаў, артыкулы ў 1940-х — 1950-х гг. публікаваліся па-беларуску (і па гісторыі, і па хіміі, і па медыцыне). Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». Прыярытэт аддаваўся гісторыі матэрыяльнай культуры, пытанням сувязяў беларускага і рускага народаў. Тэматыка датычылася не толькі гісторыі Беларусі, але і гісторыі Расіі. Выразных дыспрапорцый, характэрных для пазнейшага часу (перавагі публікацый па сацыяльна-эканамічным пытанням, грамадска-палітычнаму развіццю ХІХ — ХХ стст., Вялікай Айчыннай вайне, поспехам камуністычнага будаўніцтва) спачатку не было. Акрамя навуковых і юбілейных прапагандысцкіх артыкулаў, змяшчаліся прамовы правадыроў у беларускім перакладзе.