Исторические журналы

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1997. — № 12

Гістарычна-археалагічны зборнік 1997 № 12Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1997. — № 12.

Характарыстыка: ГАЗ — Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковае выданне па гісторыі і археалогіі шырокага храналагічнага дыяпазону. Першы выпуск Гістарычна-археалагічнага зборніка пабачыў свет у 1927 г., пасля чаго выданне часопіса было спынена. ГАЗ аднавіўся толькі ў 1993 г. У Гістарычна-археалагічным зборніку другуюцца артыкулы па археалогіі і гісторыі каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў, сярэднявечча і новага часу. У № 12 за 1997 г. змешчаны спіс публікацый Г.В. Штыхава (складальнік — А.В. Ільюцік), А.А. Александровіча, Ш.І. Бекцінеева, А.С. Скрыпчанкі, Р.В. Баравога, М.Ф. Гурына, Л.У. Дучыц, Ю.А. Заяца, Н.І. Здановіч, В.М. Ляўко, М.В. Клімава, А.А. Мяцельскага, С.В. Тарасава і шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1950 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948 — 1956 гг. не мелася асобных серый часопіса для розных галін навукі, таму артыкулы па геалогіі, фізіцы, біялогіі, гісторыі друкаваліся пад адной вокладкай. Акрамя навуковых артыкулаў, часопіс публікаваў прамовы кіраўнікоў партыі і дзяржавы і прапагандысцкія матэрыялы. У № 6 Вясцей АН БССР за 1950 г. змешчаны артыкул В.А. Дарогіна аб развіцці беларускай дзяржаўнасці ў перыяд «барацьбы за завяршэнне будаўніцтва сацыялістычнага грамадства» і публікацыя П.М. Кірушына аб расізме як зброі амерыканскай імперыялістычнай рэакцыі. Асноўны змест нумара прысвечаны агратэхнічным і прыродазнаўчым навукам.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1950 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР з 1948 па 1956 г. не мелі асобных серый для прыродазнаўчых, прыкладных, сельскагаспадарчых, грамадскіх навук. У адным часопісе друкаваліся артыкулы па розных галінах навукі. Акрамя навуковых публікацый, змяшчаліся прамовы першых асоб партыі і дзяржавы, а таксама публіцыстычна-прапагандысцкія матэрыялы. У № 5 Вясцей АН БССР за 1950 г. артыкулаў па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі няма. З гістарычна-прапагандысцкіх ідэалагізаваных матэрыялаў маецца артыкул І. Казекі аб «барацьбе М.В. Фрунзе за правядзенне ленінска-сталінскай нацыянальнай палітыкі ў Беларусі». Асобна адзначым адразу тры публікацыі, прысвечаныя артыкулу Сталіна па пытаннях мовазнаўства.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — Вып. 1

Гістарычна-археалагічны зборнік 1927 Вып. 1Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — Вып. 1.

Характарыстыка: «Гістарычна-археалагічны зборнік» (ГАЗ) — перыядычнае навуковае выданне, прысвечанае актуальным пытанням археалогіі і гісторыі шырокага храналагічнага дыяпазону. Першы выпуск зборніка быў выданы Інбелкультам і пабачыў свет у 1927 г. У № 1 ГАЗа апублікаваны артыкулы М. Доўнар-Запольскага аб сацыяльна-эканамічнай структуры ВКЛ у XVI — XVIII стст., Л. Шчакаціхіна аб роспісах Барысаглебскай царквы ў Смаленску, У. Пічэты аб вялікакняжацкіх маёнтках пасля валочнай рэформы, Зм. Даўгялы аб магілёўскім брацтве і адносінах урада да уніятаў у часы Паўла І, А. Ляўданскага і К. Палікарповіча аб неалітычных стаянках, І. Сербава аб археалагічных раскопках у ваколіцах Мінска ў 1925 г., І. Хозерава аб Спаса-Еўфрасіннеўскай царкве ў Полацку, а таксама артыкулы шэрагу іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1950 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 4.

Характарыстыка: З 1948 па 1956 г. галоўны навуковы часопіс Беларусі — Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — не меў падзелу на спецыялізаваныя секцыі для прыродазнаўчых, прыкладных, грамадскіх навук. Пад адной вокладкай суседнічалі артыкулы па гісторыі, агратэхніцы, філасофіі, хіміі, медыцыне. У № 4 за 1950 г. публікуюцца артыкулы Сталіна аб мовазнаўстве, В. Куна аб дзейнасці Суворава, В.Р. Тарасенкі аб раскопках Мінскага Замчышча ў 1945 — 1949 гг.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1950 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1950. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — навуковы часопіс, у 1948 — 1956 гг. агульны для ўсіх інстытутаў АН БССР. У адным нумары друкаваліся артыкулы па розных галінах навукі. Гістарычная, археалагічная, этнаграфічная тэматыка прысутнічала не заўсёды. У № 3 за 1950 г. апублікаваны матэрыялы А.Ф. Смірнова аб уплыве поглядаў Н. Чарнышэўскага на грамадскую думку Беларусі, М. Ларчанкі, І. Баса, Н. Ермаловіча аб Ф. Багушэвічы, М. Судніка аб фарміраванні беларускай арфаграфічнай сістэмы.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1997. — № 11

Гістарычна-археалагічны зборнік 1997 № 11Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1997. — № 11. Беларусь у сістэме еўрапейскіх культурных сувязяў

Характарыстыка: ГАЗ — Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковае выданне, у якім публікуюцца артыкулы і матэрыялы па археалогіі і гісторыі шырокага храналагічнага дыяпазону. Гісторыя ГАЗа пачалася ў 1927 г., пасля чаго выпуск часопіса быў спынены да 1993 г. Нумар 11 Гістарычна-археалагічнага зборніка за 1997 г. утрымлівае публікацыі В.А. Емяльянчык, А.В. Квяткоўскай, А.М. Мядзведзева, Ш.І. Бекцінеева, Ю. Бохана, І. Ганецкай, Л. Дучыц, В.Г. Пуцко, Я.Р. Рыера, Э.А. Ляўкова і шэрагу іншых навукоўцаў.

Старонкі