Исторические журналы

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2000. — № 15

Гістарычна-археалагічны зборнік 2000 № 15Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2000. — № 15.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковае перыядычнае выданне гістарычнага профілю. Першы выпуск выйшаў у 1927 г. Пасля гэтага выданне перапынілася да 1993 г. Сёння Гістарычна-археалагічны зборнік публікуе матэрыялы па шырокай тэматыцы — гісторыі і археалогіі каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў, сярэднявечча, ранняга новага часу. У № 15 апублікаваны артыкулы А.Г. Калечыц, Ю.А. Заяца, Н.М. Дубіцкай, М.Ф. Гурына, В.І. Шадыры, Э. Ляшкевіч, Г. Ласкавага, В.Н. Рабцэвіча, В. Вяргей, Вал.А. Булкіна і шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1951 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы Беларускай ССР. У 1948 — 1956 гг. выданне не мела асобных серый па розных галінах навук. Таму у адным нумары друкаваліся артыкулы гістарычнай, медыцынскай, прыродазнаўчай, агратэхнічна-сельскагаспадарчай тэматыкі. У № 4 за 1951 г. шэраг матэрыялаў прысвечаны гісторыку, этнографу і палеографу Яўхіму Карскаму. У артыкуле В.І. Бароўскага раскрываецца дзейнасць Карскага як гісторыка рускай мовы і палеографа, у публікацыі М.А. Жыдовіча — як гісторыка беларускай мовы, у матэрыяле Ю.Ф. Мацкевіча — як дыялектолага, у артыкуле В. Вольскага — як гісторыка беларускай літаратуры, у публікацыі М.Я. Грынблата даследуецца дзейнасць Карскага як беларускага этнографа. З матэрыялаў негістарычнай тэматыкі звернем увагу на артыкул А.А. Паўлоўскага аб прымяненні землясосаў пры пабудове асушальных каналаў і А.Я. Сцефаненкі, М.Ф. Казлова, А.П. Маркавай аб мінеральных водах БССР і іх магчымым выкарыстанні для лячэбных мет. Гэтыя артыкулы адлюстроўваюць тагачасную гаспадарчую дзейнасць у Беларусі.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1951 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўнае навуковае перыядычнае выданне Савецкай Беларусі. У 1948 — 1956 гг. падзелу па серыях для прыродазнаўчых, грамадскіх, медыцынскіх, сельскагаспадарчых навук не існавала. У адным нумары маглі друкавацца артыкулы па хіміі, гісторыі, філасофіі, біялогіі. У № 3 за 1951 г. апублікаваны даследаванні І.М. Ільюшына і А.Ф. Смірнова аб грамадска-палітычнай і філасофскай думцы на Беларусі ў ХІХ ст., В.А. Сасановіча аб светапоглядзе Алаізы Пашкевіч (Цёткі), А.Ф. Смірнова аб светапоглядзе дзекабрыстаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1999. — № 14

Гістарычна-археалагічны зборнік 1999 № 14Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1999. — № 14.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковы часопіс. Упершыню пабачыў свет у 1927 г., пасля чаго выданне было спынена і аднавілася толькі ў 1993 г. Гістарычна-археалагічны зборнік зараз — перыядычнае выданне па пытаннях археалогіі і гісторыі шырокага храналагічнага дыяпазону. Нумар 14 за 1999 г. прысвечаны юбілеям вядомых беларускіх археолагаў Я.Г. Звяругі, У.Ф. Ісаенкі, М.М. Чарняўскага. Змест абумоўлены тым колам праблем, якія ў той або іншай ступені распрацоўваюцца згаданымі навукоўцамі. Галоўным чынам гэта археалогія каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, сярэднявечча палесскага і паўночна-заходняга рэгіёнаў Беларусі. У складанні № 14 Гістарычна-археалагічнага зборніка ўзялі ўдзел археолагі Польшчы і Латвіі, якія працуюць па падобнай праблематыцы.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1951 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы БССР, які ў 1948 — 1956 гг. не меў розных серый для асобных галін навукі. Пад адной вокладкай друкаваліся артыкулы па хіміі, біялогіі, агратэхніцы, гісторыі. Матэрыялы па гісторыі прысутнічалі не ў кожным нумары. Так, у № 2 за 1951 г. артыкулаў гістарычнай тэматыкі няма.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1998. — № 13

Гістарычна-археалагічны зборнік 1998 № 13Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1998. — № 13.

Характарыстыка: Першы выпуск Гістарычна-археалагічнага зборніка выйшаў у 1927 г. Пасля гэтага выданне зборніка было спынена. Адноўлены ГАЗ пабачыў свет у 1993 г. Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковае перыядычнае выданне па пытаннях археалогіі і гісторыі шырокага храналагічнага дыяпазону, пачынаючы ад каменнага веку і заканчваючы раннім новым часам. У № 13 за 1998 г. змешчаны даследаванні А.Г. Калечыц, А.М. Мядзведзева, Л.У, Дучыц, В.І. Шадыры, Я.А. Шмідта і шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1951 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы БССР, які ў 1948 — 1956 гг. не меў розных серый для асобных галін навукі. Таму матэрыялы па біялогіі, агратэхніцы, хіміі, гісторыі друкаваліся разам. Акрамя ўласна навуковых, публікаваліся і прапагандысцка-публіцыстычныя матэрыялы. У № 1 Вясцей АН БССР за 1951 г. публікуюцца артыкулы А.Ф. Смірнова «Ф. Энгельс аб рэвалюцыйным руху ў Расіі», І.С. Краўчанкі аб дзекабрыстах і рэвалюцыйным руху ў 1830-х — 1840-х гадах у Расіі, А. Фарфеля аб развіцці беларускай савецкай дзяржаўнасці ў перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1930 — 1934 гг.). У часопісе зроблена памылка, замест «1934» надрукавана «4934».

Старонкі