Фильмы-история Беларуси

Крэўская унія (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Крэўская унія

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Канец ХIV стагоддзя стаў цяжкім часам для нашай гісторыі. Складаныя ўнутраныя адносіны і напружаная міжнародная сітуацыя вымусілі эліту ВКЛ шукаць падтрымкі ў суседніх краінах. Ягайла зрабіў выбар на карысць Польшчы.

Ягайла (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Ягайла

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Ён стаў заснавальнікам дынастыі Ягелонаў. У гісторыю Беларусі Ягайла ўвайшоў як супярэчлівая постаць. У барацьбе за ўладу ён не пашкадаваў свайго дзядзькі Кейстута, але ўрэшце быў вымушаны саступіць вялікакняскі сталец стрыечнаму брату Вітаўту, прыняўшы польскую карону.

Альгерд (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Альгерд

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Паводле сведчанняў сучаснікаў, ён вёў суровы лад жыцця. Летапісец занатаваў аб ім: «не так сілаю, як розумам ваяваў». У пачатку 1345 г. Альгерд і Кейстут здзейснілі дзяржаўны пераварот.

Давыд Гарадзенскі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Давыд Гарадзенскі

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Імя гэтай асобы абляцела ўсю Еўропу. І калі па адзін бок мяжы яго называлі шчытом і апошняй надзеяй дзяржавы, то па другі — чалавекам, які прадаў душу дяблу. Да такой думку недобразычліўцаў мог схіліць той факт, што за сваё жыццё славуты літвін не зведаў ніводнай хваробы.

Гедымін (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Гедымін

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Час ягонага панавання стаў перыядам імклівага росту Вялікага княства Літоўскага. Пасля смерці Віцена вялікакняжасці пасад заняў Гедымін.

Міндоўг (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Міндоўг

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Язычнік і хрысціянін, заснавальнік ВКЛ і кароль Літвы, ваяр і стратэг, ён стаў пачынальнікам новага этапу ў гісторыі нашай радзімы.

Крыжакі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Крыжакі

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). ХІІІ стагоддзе сталася для беларускіх земляў часам цяжкіх выпрабаванняў. Адразу з двух бакоў ішла ваенная навала: з поўдня пагражала Залатая Арда, а з захаду — Тэўтонскі ордэн.

Старонкі