Фильмы-история Беларуси

Астафій Валовіч (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Астафій ВаловічФільм: Астафій Валовіч

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Астафію Валовічу належыць выключная роля ў гісторыі Беларусі XVI ст. Займаючы шэраг высокіх дзяржаўных пасад (ад вялікага пісара, маршалка дворнага, земскага падскарбія — да падканцлера, канцлера, троцкага кашталяна, віленскага кашталяна і віленскага ваяводы) — ён ствараў гісторыю ВКЛ. Атрымаўшы адукацыю ў Заходняй Еўропе, малады Астафій вярнуўся ў Вялікае княства Літоўскае. У 1553 г. разам з пасольствам яго накіроўваюць у Маскву, каб заключыць з Іванам IV пагадненне аб міры. Спрычыніўся Астафій Валовіч і да аграрнай рэформы, вядомай як «Устава на валоки». За гэта ён атрымлівае падтрымку Боны Сфорца. Астафій Валовіч з’яўляўся адным з арганізатараў падрыхтоўкі другога Статута Вялікага княства Літоўскага (1566 г.). Па яго ініцыятыве ў Статут была ўнесена норма, якая забараняла чужаземцам атрымліваць у ВКЛ землі, пасады, званні. Норма, што была накіравана найперш супраць палякаў, захавалася і ў трэцяй рэдакцыі Статута.

Васіль Цяпінскі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Васіль ЦяпінскіФільм: Васіль Цяпінскі

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гуманіст і асветнік, ён быў паплечнікам Сымона Буднага. Іх абодвух называюць прадаўжальнікамі справы Скарыны. Але ён увайшоў у гісторыю не толькі як друкар, але і як перакладчык і пісьменнік. Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў сям’і небагатага шляхціца. Дакладна невядома, дзе ён атрымліваў адукацыю, аднак веды яго былі грунтоўныя. У складзе коннай роты аршанскага старосты Філона Кміты малады чалавек прымаў удзел у Інфлянцкай вайне, а затым быў на службе ў падканцлера ВКЛ Астафія Валовіча, які падтрымліваў асветніцкую дзейнасць у дзяржаве. Пляменніца Астафія Валовіча неўзабаве стала жонкай Васіля Цяпінскага.

Арыянства (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні АрыянстваФільм: Арыянства

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Арыяне былі радыкальнай плынню пратэстантаў. Яны адмаўлялі богачалавечую сутнасць Хрыста, прызнаючы ў ім толькі чалавечую прыроду. Апякуном арыян, або антытрынітарыяў, стаў у ВКЛ магнат Ян Кішка.

Сымон Будны (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Сымон БудныФільм: Сымон Будны

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Партрэт Сымона Буднага вядомы нам па езуіцкай карыкатуры. Яго творы адразу выклікалі увагу, цікавасць, а з боку каталіцкага духавенства — нянавісць. Калі б ён агучваў свае ідэі ў Іспаніі, яму наканавана было б згарэць на вогнішчы інквізіцыі. Аднак ва ўмовах талерантнасці Вялікага княства Літоўскага Сымон Будны атрымаў тое, што лічыў галоўным — магчымасць выказваць свае думкі.

Гаштольды (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам ГаштольдыФільм: Гаштольды

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гаштольды (Гаштаўты) — адзін з самых знатных і багатых родаў Вялікага княства Літоўскага. Іх галоўнымі супернікамі ў палітычнай барацьбе былі Радзівілы. Летапісы называюць пачынальнікам Гаштольдаў міфічнага гетмана Крумпу, але першым вядомым прадстаўніком роду з’яўляўся Андрэй Гаштольд, палкаводзец князя Гедзіміна.

Ян Гаштольд браў актыўны ўдзел у барацьбе паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам — спачатку на баку Свідрыгайлы, потым — на баку Жыгімонта Кейстутавіча. Пасля забойства апошняга Ян Гаштольд узначаліў групоўку магнатаў, якая дамагалася абвяшчэння вялікім князем 13-гадовага Казіміра — брата польскага караля Уладзіслава. Напаіўшы польскую дэлегацыю, Ян і астатнія магнаты скарысталіся зручным момантам. У ноч на 29 чэрвеня 1440 г. у Віленскім кафедральным касцёле Казімір быў абвешчаны вялікім князем.

Філон Кміта (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Род Радзівілаў у ВКЛФільм: Род Радзівілаў у ВКЛ

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Не так часта імя аднаго і таго ж чалавека сустракаецца на старонках гістарычных выданняў і ў падручніках па літаратуры. Даволі рэдка бліскучы ваенны талент спалучаецца з выдатнай пісьменніцкай манерай. Але ў выпадку Філона Кміты было менавіта так. Ён быў сынам беларускага шляхціца з роду Кмітаў, што аселі ў Кіеўскім ваяводстве, і праславіўся бліскучымі перамогамі ў войнах з Масквой. Найбольшую славу атрымаў сваімі дзеяннямі ў час Інфлянцкай вайны. У якасці ўзнагароды ён атрымаў Чарнабыльскае ўладанне ў Кіеўскім ваяводстве. Так да прозвішча Кміта дадалося другое — Чарнабыльскі.

Род Радзівілаў у ВКЛ (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Род Радзівілаў у ВКЛФільм: Род Радзівілаў у ВКЛ

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гэта быў род, які па магутнасці не меў сабе роўных у Вялікім княстве Літоўскім. Яго прадстаўнікі нязменна займалі вышэйшыя пасады, а багаццю зайздросцілі нават вялікія князі. Радзівілы — род балцкага паходжання, які адыграў прыкметную ролю ў гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы. Паводле легенды, пачынальнікам роду быў вышэйшы паганскі святар. Першым дакладна вядомым прадстаўніком з’яўляецца Осцік, які пры хрышчэнні прыняў імя Хрысціян. Менавіта ён у пачатку XV ст. прыняў родавы герб «Трубы». Пачатак імкліваму росту родавых маёнткаў звязваюць з імем Мікалая Радзівіла Старога, віленскага ваяводы і канцлера.

Старонкі