Брэсцкая унія (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)
Апублікавана admin на аўт, 18/03/2014 - 21:21Фільм: Брэсцкая унія (унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў)
Від: Дакументальны
Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). У другой палове XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім у чарговы раз загаварылі пра магчымасць уніі паміж праваслаўнай царквой і каталіцкім касцёлам. Пытанне гэтае ўздымалася не першы раз, бо само становішча ВКЛ на разломе усходне-праваслаўнай і заходне-каталіцкай цывілізацыямі вымагала асаблівай пільнасці для прадухілення расколу грамадства. Праваслаўная царква ў XVI ст. перажывала глыбокі крызіс, звязаны з заняпадам узятага туркамі Канстанцінопаля — інтэлектуальнага цэнтра ўсходняга хрысціянства. Акрамя таго, праваслаўе выкарыстоўвалася суседняй Маскоўскай дзяржавай як падстава для войнаў з ВКЛ. Каталіцкі касцёл таксама знаходзіўся ў крызісе, праявай чаго была Рэфармацыя. Аб’яднанне сіл супраць пратэстанцкіх плыняў магло б быць выгодным і дзяржаве, і абодвум канфесійным плыням.