Бібліятэка

Улашчык, М. Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі

Улашчык, М. Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі БеларусіКніга: Улашчык, М. Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі: З рукапіснай спадчыны / Укладальнікі: Я.М. Кісялёва, В.У. Скалабан. — Мн.: Пейто, 2000. — 86 с.

Анатацыя: Друкуюцца завершаныя раздзелы і падрыхтоўчыя матэрыялы з няскончанай кнігі пра мемуары і дзённікі па гісторыі Беларусі, над якой Мікалай Мікалаевіч Улашчык працаваў у апошнія гады жыцця. Паводле Мікалая Улашчыка, праца павінна была стаць працягам яго манаграфій «Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода» і «Введение в изучение белорусско-литовского летописания».

Фармат: Djvu.

Памер: 14,4 MB.

Мальдзіс, А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя

Мальдзіс, А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзяКніга: Мальдзіс, А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: Нарысы быту і звычаяў / А. Мальдзіс. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. — 256 с.

Анатацыя: У кнізе ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры XVIII ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаны з ёй. Абапіраючыся на старадаўнія дзённікі і ўспаміны, аўтар дае «сацыяльныя партрэты» магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства XVIII ст., расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.

Фармат: Djvu.

Памер: 2,4 MB.

Крывальцевіч, М. Археалягічныя адкрыцьці сьвету

Крывальцевіч, М. Археалягічныя адкрыцьці сьветуКніга: Крывальцевіч, М. Археалягічныя адкрыцьці сьвету / М. Крывальцэвіч. — Мн.: Athenaeum, 2000. — 124 с. + XVI с; іл.

Характарыстыка: У гэтую кніжку ўключаны найбольш яркія археалагічныя адкрыцці 1970 — 1990-х гадоў. Пра большасць з іх нашыя суайчыннікі маглі бадай толькі чуць з кароткіх паведамленняў сусветных інфармацыйных службаў. Толькі найбольш дасведчаныя ды цікаўныя, а таксама зарыентаваныя на пошук спецыяльнай замежнай, пераважна англамоўнай літаратуры, здолелі своечасова даведацца пра некаторыя незвычайныя адкрыцці археолагаў з іншых краін. Запаўняючы прабел у набыцці такога кшталту навуковай інфармацыі, беларускаму чытачу ўпершыню прапануецца кніга нарысаў, кожны з якіх прысвечны таму ці іншаму археалагічнаму адкрыццю ды праблемам, якія вынікалі ці вынікаюць у сувязі з асэнсаваннем згаданай свежай навуковай інфармацыі.

Фармат: Pdf.

Памер: 0,7 MB.

Нарматыўныя дакументы па правядзенню археалагічных даследаванняў

Нарматыўныя дакументы па правядзенню археалагічных даследаванняўКніга: Нарматыўныя дакументы па правядзенню археалагічных даследаванняў. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 73 с.

Характарыстыка: Малатыражнае выданне (наклад — усяго 50 асобнікаў), што ўключае нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць правядзенне археалагічных даследаванняў, у тым ліку Інструкцыю аб парадку выдачы Дазволаў на выкананне археалагічных разведак і раскопак, іх правядзенні, састаўленні справаздач па праведзеным работам.

Фармат: Djvu.

Памер: 1,4 MB.

Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі

Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякіКніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Э. М. Зайкоўскі, У. Ф. Ісаенка, А. Г. Калечыц [і інш.] ; пад рэд. М. М. Чарняўскага, А. Г. Калечыц. — Мінск : Бел. навука, 1997. — 424 с. ; іл.

Характарыстыка: Першы том акадэмічнага шматтомніка «Археалогія Беларусі». На вялікім археалагічным матэрыяле ўпершыню дадзена поўная характарыстыка развіцця культур першабытнага грамадства Беларусі ў каменным і бронзавым вяках на працягу амаль 13 тысячагоддзяў. Паказаны асаблівасці і характар першапачатковага засялення Беларусі ў ледавіковую і пасляледавіковую эпоху, разнастайныя археалагічныя культуры, складаныя этнакультурныя працэсы, звязаныя пераважна з прасочваннем сюда цэнтральнаеўрапейскага насельніцтва. Гісторыя першабытных плямёнаў у басейнах Дняпра, Прыпяці, Нёмана і Дзвіны падаецца на шырокім агульнаеўрапейскім фоне, што дазваляе прасачыць вытокі культур старажытных славян і балтаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 18,8 MB.

Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча

Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявеччаКніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча / А. А. Егарэйчанка, В. І. Шадыра, В. С. Вяргей [і інш.]; пад рэд. В. І. Шадыры, В. С. Вяргей. — Мінск : Бел. навука, 1999. — 502 с. ; іл.

Характарыстыка: Другі том «Археалогіі Беларусі» прысвечаны даследаванню жалезнага века і ахоплівае перыяд з VIII ст. да н.э. да VIII ст. н.э. На падставе археалагічных матэрыялаў апошніх дзесяцігоддзяў асвятляюцца пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры, гаспадаркі, грамадскіх адносін, паходжання і этнічнай прыналежнасці плямёнаў, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку.

Фармат: Djvu.

Памер: 6,7 MB.

Археалогія Беларусі. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.)

Археалогія Беларусі. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.)Кніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.) / Я. Г. Звяруга, Т. М. Каробушкіна, П. Ф. Лысенка, Г. В. Штыхаў ; навук. рэд. П. Ф. Лысенка. — Мінск : Беларуская навука, 2000. — 554 с. ; іл.

Анатацыя: Трэці том акадэмічнага шматтомніка «Археалогія Беларусі» абагульняе ўсе матэрыялы па гісторыі Беларусі IX–XIII стст., выяўлены пры даследаванні археалагічных помнікаў гэтага перыяду за ўвесь час іх вывучэння — курганных могільнікаў, гарадзішчаў, сельскіхпаселішчаў, старажытных гарадоў. Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі і выпадковы характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы асноўнай крыніцай па гісторыі Беларусі гэтага часу. На іх падставе вырашаюцца пытанні этнічнага фарміравання насельніцтва Беларусі, яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў, эканамічных і культурных сувязяў з суседнімі рэгіёнамі і аддаленымі краінамі. Археалагічныя матэрыялы пераканаўча сведчаць аб тым, што эканоміка і культура зямель Беларусі знаходзілася на высокім узроўні развіцця і не саступала ў гэтых адносінах суседнім тэрыторыям. На падставе археалагічных матэрыялаў гісторыя Беларусі IX–XIII стст. паўстае на зусім новым і недаступным раней узроўні.

Старонкі