Бібліятэка

Ґудзяк, Б. Криза і реформа: Київська митрополія, Царгородьский патріархат і генеза Берестейської унії

Ґудзяк Гудзяк, Б. Криза і реформа: Київська митрополія, Царгородьский патріархат і генеза Берестейської уніїКніга: Ґудзяк, Б. Криза і реформа: Київська митрополія, Царгородьский патріархат і генеза Берестейської унії / Б. Ґудзяк. — Львів: Інстітут історії церкви Львівської богословської академії, 2000. — XVI с. + 426 с.

Характарыстыка: «Криза і реформа» Барыса Гудзяка (Ґудзяка) — грунтоўнейшае даследаванне па гісторыі ўзнікнення ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, што паўстала на ўкраінскіх і беларускіх землях ВКЛ у выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Падрабязна вывучаюцца перадумовы і прычыны Брэсцкай уніі, аналізуюцца дакументы, паказваецца расклад сіл у Рэчы Паспалітай XVI ст. Барыс Гудзяк — адзін з выбітных гісторыкаў уніяцкай царквы, епіскап. Даследаванне вызначаецца сістэмнасцю і фундаментальнасцю.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,3 MB.

Язык/Мова: Украинский/Украінская/Українська.

Ластоўскі, В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі

Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя БеларусіКніга: Ластоўскі, В.Ю. (Власт) Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1910. — Рэпрынт. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 126 с.; іл.

Характарыстыка: «Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга па гісторыі Беларусі, напісаная беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 г. у Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з’яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння Беларусі ў пачатку ХХ ст. Гэта ён адшукаў крыж Еўфрасінні Полацкай, даследаваў гісторыю беларускай кнігі. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, трагічны лёс. Вацлаў Ластоўскі стаў ахвяраю таталітарнай дзяржавы. Рэабілітаваны толькі ў 1988 г. Напісаная ім «Кароткая гісторыя Беларусі» шмат дзесяцігоддзяў захоўвалася ў закрытых фондах дзяржаўных бібліятэк.

Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі БеларусіКніга: Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. — 5-е выд. — Мінск: Беларусь, 1992. — 190 с.; іл.

Характарыстыка: Імя беларускага вучонага-гісторыка Усевалада Ігнатоўскага (1881 — 1931) больш чым паўстагоддзя было забыта. Кніга апошні раз выдавалася ў 1926 г. Між тым гэта адна з першых кніг, дзе гісторыя Беларусі паказваецца з пункту погляду саміх беларусаў, а не так, як яе хацелі б бачыць прадстаўнікі іншых народаў і дзяржаў. «Нарыс» У. Ігнатоўскага — першы марксісцкі падручнік па беларускай гісторыі. Адсюль павышаная ўвага да эканамічнай і сацыяльнай праблематыкі. Разам з тым, Ігнатоўскі — адзін з дзеячоў беларускага нацыянальнага адраджэння 1920-х гадоў, а перыяд беларусізацыі вызначаўся адносным ідэалагічным плюралізмам. Таму немалая ўвага надаецца культуры і палітычнай сферы, Вялікае княства Літоўскае называецца Беларуска-Літоўскай дзяржавай, а расійскі царызм не малюецца ружовымі фарбамі.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,6 MB.

Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002)

Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 - 2002)Кніга: Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002) / З. Шыбека. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.; іл.

Анатацыя: Кніга Захара Шыбекі з'яўляецца аўтарскай версіяй сціслага сінтэтычнага выкладу гісторыі Беларусі ад канца XVIII ст. да 2002 года. Падзеі дзяржаўна-палітычнага і грамадскага жыцця краіны паказаны ў сувязі з агульнаеўрапейскім кантэкстам, асаблівая ўвага нададзеная тым аспектам беларускага мінулага, асвятленне якіх найбольш цярпела ад ідэалагічных установак старой гістарыяграфіі.

Фармат: Djvu.

Памер: 7,14 MB.

Белы, А. Хроніка Белай Русі

Белы, А. Хроніка Белай РусіКніга: Белы, А. Хроніка Белай Русі. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы / А. Белы. — Мінск: Беларускі гістарычны агляд, 2000. — 238 с.; іл.

Анатацыя: Алесь Белы — беларускі навуковец, які найбольш грунтоўна падышоў да справы вызначэння паходжання тэрміна «Белая Русь». Аўтар прааналізаваў шэраг тэорый, вылучаных расійскімі, польскімі і беларускімі гісторыкамі. Паводле высноў аўтара, назва «Белая Русь» у розныя часы абазначала розную тэрыторыю. Алесь Белы падрабязна даследуе кожны гістарычны перыяд і кожную змену, звязаную з гістарычнымі ўмовамі.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,2 MB.

Юхо, Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Юхо, Я.А. Гісторыя дзяржавы і права БеларусіКніга: Юхо, Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн. дапам. / Я.А. Юхо. — Мінск: РІВШ БДУ, 2000. — 352 с.

Анатацыя: У кнізе Язэпа Юхо асвятляюцца гісторыя ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі Беларусі ад старажытных часоў. Аналізуецца грамадскі і дзяржаўны лад Беларусі часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Паказваецца значны ўплыў беларускага права на прававую культуру суседніх народаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 12,33 MB.

Беларускі гістарычны агляд

Беларускі гістарычны агляд

Часопіс: Беларускі гістарычны агляд.

Характарыстыка: Беларускі гістарычны агляд (БГА) — гэта грунтоўнейшыя даследаванні вядучых айчынных і замежных навукоўцаў. Часопіс выдае гісторык Генадзь Сагановіч. Асноўная ўвага ўдзяляецца перыяду Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, хаця тэматыка артыкулаў гэтым не абмяжоўваецца. Выпускі БГА ўтрымліваюць змястоўныя рэцэнзіі на гістарычныя працы, якія пабачылі свет у Беларусі і за яе межамі.

Мова: Беларуская.

Старонкі