Бібліятэка

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2002. — № 17

Гістарычна-археалагічны зборнік 2002 № 17Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2002. — № 17.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковае выданне, у якім публікуюцца вынікі гістарычных і археалагічных даследаванняў. Першы нумар ГАЗа быў выдадзены ў 1927 г., пасля чаго выпуск часопіса перапыніўся аж да 1993 г. Сёння Гістарычна-археалагічны зборнік змяшчае матэрыялы шырокага храналагічнага дыяпазону, пачынаючы ад археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага веку. У № 17 за 2002 г. публікуюцца артыкулы В.Ф. Капыціна, В.І. Шадыры, Я.А. Шмідта, М.І. Лашанкова, М.Ф. Гурына, Я.Г. Рыера, В.Н. Рабцэвіча, В.І. Кошмана, В.У. Мядзведзевай, Д.У. Дука, П.І. Мішына і шэрагу іншых навукоўцаў.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1985. — 383 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — пералік і сціслая характарыстыка помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва, узятых пад ахову ў БССР. У том, што прысвечаны Гомельскай вобласці, увайшлі помнікі г. Гомеля і Гомельскага раёна, а таксама астатніх раёнаў Гомельшчыны: Акцябрскага, Брагінскага, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Добрушскага, Ельскага, Жлобінскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Хойніцкага, Чачэрскага. Том таксама ўключае раздзелы, прысвечаныя бібліятэкам, архівам і музеям Гомельскай вобласці. У канцы змешчаны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 94,9 MB.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1951 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс, які выдаваўся галоўнай навуковай установай Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. асобных серый часопіса для прыродазнаўчых, медыцынскіх, аграрных і гуманітарных навук не існавала, таму ў адным нумары маглі быць апублікаваны артыкулы па хіміі, біялогіі, медыцыне, агратэхніцы, сельскай гаспадарцы, гісторыі. Друкаваліся ў Вясцях АН БССР і афіцыёзна-прапагандысцкія матэрыялы, прамовы кіраўнікоў партыі і дзяржавы. Якраз матэрыял такога кшталту змешчаны ў № 6 за 1952 г. Гэта артыкул Л.П. Берыі, прысвечаны 34-гадавіне Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2001. — № 16

Гістарычна-археалагічны зборнік 2001 № 16Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2001. — № 16.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковае перыядычнае выданне гістарычнага і археалагічнага профілю. ГАЗ упершыню выйшаў у 1927 г., але пасля першага нумару выданне было перапынена аж да 1993 г. Сёння Гістарычна-археалагічны зборнік змяшчае матэрыялы шырокага храналагічнага дыяпазону. У № 16 за 2001 г. публікуюцца артыкулы Макс.М. Чарняўскага, А.А. Разлуцкай, Э.А. Ляшкевіч, Л. Дучыц, І. Ганецкай, А. Іова., В. Пазнякова, Г. Семянчука, В.І. Кошмана, М.А. Плавінскага, Ю.А. Заяца, Д.У. Дука і шэрагу іншых даследчыкаў.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 408 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — спіс помнікаў археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, гісторыі, узятых пад ахову у Беларускай ССР. У том, прысвечаны Магілёўскай вобласці, увайшлі помнікі г. Магілёва і Магілёўскага раёна, а таксама Асіповіцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Бялыніцкага, Глускага, Горацкага, Касцюковіцкага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Клічаўскага, Краснапольскага, Круглянскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Шклоўскага раёнаў. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, архівам і музеям Магілёўскай вобласці. Том утрымлівае імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 103,7 MB.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1951 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1951. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі. У 1948 — 1956 гг. ён не меў асобных серый для розных галін навукі, таму пад адной вокладкай друкаваліся афіцыёзна-публіцыстычныя матэрыялы, навуковыя артыкулы па хіміі, біялогіі, медыцыне, гісторыі, матэрыялы сельскагаспадарчай і агратэхнічнай скіраванасці. У № 5 за 1951 г. змешчаны артыкулы аб трыццацігоддзі БДУ (І.С. Чымбург) і задачах беларускай савецкай літаратуры ў сувязі з працамі Сталіна па мовазнаўству (Кандрат Крапіва). Звернем увагу на публікацыю аб Брагінскім метэарыце (Н.С. Рынг).

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2000. — № 15

Гістарычна-археалагічны зборнік 2000 № 15Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2000. — № 15.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковае перыядычнае выданне гістарычнага профілю. Першы выпуск выйшаў у 1927 г. Пасля гэтага выданне перапынілася да 1993 г. Сёння Гістарычна-археалагічны зборнік публікуе матэрыялы па шырокай тэматыцы — гісторыі і археалогіі каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў, сярэднявечча, ранняга новага часу. У № 15 апублікаваны артыкулы А.Г. Калечыц, Ю.А. Заяца, Н.М. Дубіцкай, М.Ф. Гурына, В.І. Шадыры, Э. Ляшкевіч, Г. Ласкавага, В.Н. Рабцэвіча, В. Вяргей, Вал.А. Булкіна і шэрагу іншых навукоўцаў.

Старонкі