Бібліятэка

Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — выданне вядучай навуковай арганізацыі Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для розных галін навукі, таму ў адным нумары суседнічалі матэрыялы па матэматыцы, хіміі, агратэхніцы, біялогіі, гісторыі, літаратуразнаўству, мовазнаўству. У № 4 за 1952 г. надрукавана некалькі артыкулаў, прысвечаных творчасці Янкі Купалы. Гэта публікацыі В.В. Івашына «Янка Купала і руская літаратура», К. Корсакаса «Янка Купала і літоўская літаратура», Ф.Ф. Вольскага «Пясняр дружбы народаў». З гістарычных артыкулаў адзначым публікацыю А. Палонскага «Сялянскі рух у Гродзенскай губерні ў час правядзення рэформы 1861 года».

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. МінскКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск: БелСЭ, 1988. — 333 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны дакумент, які ўключае помнікі, якія былі ўзяты або павінны былі быць узяты пад дзяржаўную ахову. У том, прысвечаны г. Мінску, увайшлі артыкулы пра помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, музеям і архівам Мінска. У канцы тома даны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 98,3 MB.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — выданне галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для розных галін навукі, таму матэрыялы па агратэхніцы, хіміі, геалогіі, гісторыі, а таксама выступленні партыйных і дзяржаўных дзеячоў друкаваліся пад адной вокладкай. У № 3 за 1952 г. няма гістарычных артыкулаў. Звернем увагу на публікацыю А.А. Прысяжнюка аб прымяненні дусту гексахларану для барацьбы з лічынкамі хрушчоў. Артыкул адлюстроўвае распрацоўку савецкімі біёлагамі тэхналогій барацьбы са шкоднікамі з дапамогай дасягненняў хімічнай навукі.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 371 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйнае выданне, якое ўключае спіс і кароткую характарыстыку помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага мастацтва, узятых пад ахову ў БССР. У том, прысвечаны Гродзенскай вобласці, уключаны помнікі г. Гродна і Гродзенскага раёна, а таксама Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, музеям і архівам Гродзенскай вобласці. У канцы тома змешчаны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 86,5 MB.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. ён не меў асобных серый для розных галін навукі, таму ў адным нумары суседнічалі артыкулы па агратэхніцы, хіміі, геалогіі, гісторыі, а таксама афіцыёзныя матэрыялы. У № 2 за 1952 г. апублікаваны артыкулы В.В. Вінаградава аб асноўных задачах савецкай навукі аб мове «ў святле работ Сталіна па мовазнаўстве», Кандрата Крапівы аб пытаннях беларускага правапісу «ў святле вучэння Сталіна аб мове», Міхася Лынькова аб рускім пісьменніку М.В. Гогале, М.Г. Ларчанкі аб уплыве творчасці Гогаля на беларускую літаратуру. Значная колькасць артыкулаў сельскагаспадарчай тэматыкі, прысвечаных розным аспектам меліярацыі, сведчыць аб тым, што ў пачатку 1950-х гадоў савецкім кіраўніцтвам і навукоўцамі разглядаліся планы асушэння балот.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2005. — № 20

Гістарычна-археалагічны зборнік 2005 № 20Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2005. — № 20.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — навуковае выданне, у якім публікуюцца вынікі гістарычных і археалагічных даследаванняў. ГАЗ пачаў выдавацца ў 1927 г., аднак пасля выхаду першага нумару другі выпуск пабачыў свет толькі ў 1993 г. У № 20 Гістарычна-археалігчнага зборніка за 2005 г. публікуюцца артыкулы В. Капыціна, М. Крывальцэвіча, В. Лакізы, Я. Звяругі, В. Шадыры, Я.А. Шмідта, М.І. Лашанкова, М. Плавінскага, Макс. Чарняўскага, М. Клімава, Дз. Дука, А. Разлуцкай і шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс, які выдаваўся галоўнай навуковай установай Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. матэрыялы па розных галінах навукі (матэматыцы, геалогіі, агратэхніцы, гісторыі, медыцыне) выходзілі пад адной вокладкай з прычыны адсутнасці спецыялізаваных серый. У № 1 за 1952 г. апублікаваны кароткая біяграфія прэзідэнта АН БССР В.Ф. Купрэвіча, артыкулы Н.Ф. Ярмоленкі аб М.В. Ламаносаве як асновапаложніку сучаснай хіміі, Э.М. Поздняка аб Вікторы Гюго, С.П. Маргунскага аб дзяржаўна-прававых узаемаадносінах БССР з РСФСР да ўтварэння Савецкага Саюза.

Старонкі