Бібліятэка

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1977 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — перыядычнае акадэмічнае выданне. Да 1956 г. падзелу часопіса на серыі не было, таму ў адным нумары друкаваліся артыкулы па гістарычных, філасофскіх, прыродазнаўчых, дакладных навуках. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1977 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай, мастацтвазнаўчай і этнаграфічнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.В. Шчагловай і П.Ф. Лысенкі пра жывёлагадоўлю і паляванне ў старажытным Пінску, Г.А. Каханоўскага пра развіццё гістарычнага краязнаўства і археалогіі Беларусі ў першай палове ХІХ ст., А.М. Кулагіна пра познебарочныя і класіцыстычныя палацава-сядзібных ансамбляў Беларусі другой паловы XVIII — пачатку ХІХ ст., У.А. Васілевіча пра жартоўную пазаабрадавую ўсходнеславянскую паэзію і іншыя.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1955. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1955 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — акадэмічны часопіс, друкаваны орган Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. выдаваўся без падзелу на асобныя серыі для розных галін навукі. Таму пад адной вокладкай друкаваліся артыкулы па гісторыі і хіміі, біялогіі і геаграфіі, сельскагаспадарчых і прыкладных навуках. У № 6 за 1955 г. апублікаваны артыкул Л.С. Абэцэдарскага па «гісторыі руска-беларускіх сувязей у ХVII ст.», у якім змешчаны звесткі аб беларускіх рамесніках, масава пераселеных у Рускую дзяржаву ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. На матэрыялах перапісных кніг маскоўскай Мяшчанскай слабады аўтарам прыведзены прыклады перасялення збройнікаў і кафляроў, кнігавыдаўцоў і сярэбранікаў, рэзчыкаў па дрэву і муляроў, токараў і сталяроў. З іншых артыкулаў гістарычнай тэматыкі адзначым публікацыю Е.П. Лук’янава аб падзеях рэвалюцыі 1905–1907 гг. у Беларусі.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1977 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім публікаваліся артыкулы па гістарычных і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, тэхнічных і дакладных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Сярод публікацый значнае месца займалі матэрыялы па гісторыі камуністычнай партыі і савецкаму будаўніцтву. Тэматыка публікацый, якія друкаваліся ў рубрыцы «Гісторыя», пераважна датычылася ХІХ–ХХ стст. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1977 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Булыкі пра канцылярскую лексіку замежнага паходжання ў старабеларускай мове і С.У. Букчына пра сувязі рускага драматурга Д.І. Фанвізіна з Беларуссю.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1977 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных і прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1977 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай і этнаграфічнай тэматыкі змешчаны артыкулы М.Ф. Гурына па гісторыі старажытнай металургіі жалеза ў Беларусі, З.В. Шыбекі пра прамысловае развіццё Мінска ў 1890–1913 гг., І.П. Ламакі пра гісторыю партызанскай барацьбы ў Беларусі супраць польскіх інтэрвентаў у студзені — ліпені 1920 г., У.А. Васілевіча пра ўзнікненне і развіццё гумарыстычных пазаабрадавых песень.

Штыхаў, Г. В. Гарбарнае рамяство старажытнага Полацка

Штыхаў Г. В. Гарбарнае рамяство старажытнага ПолацкаАртыкул: Штыхаў, Г. В. Гарбарнае рамяство старажытнага Полацка / Г. В. Штыхаў // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя грамадскіх навук. — 1961. — № 3. — С. 63–73.

Анатацыя: Артыкул вядомага беларускага археолага і гісторыка Георгія Васільевіча Штыхава (14.07.1927–02.03.2018) прысвечаны гарбарнаму рамяству старажытнага Полацка — аднаму з самых старадаўніх рамёстваў аднаго з самых старажытных гарадоў усходніх славян. Гэта другая навуковая публікацыя Г.В. Штыхава. Яна напісана на аснове матэрыялаў, атрыманых у час археалагічных раскопак Полацка 1957–1961 гг. Аўтар разглядае гісторыю і гістарыяграфію вывучэння гарбарнага рамяства, характарызуе наменклатуру знаходак са скуры і дае яе тыпалогію. Прыцягнуўшы матэрыялы раскопак іншых гарадоў Старажытнай Русі, выкарыстаўшы этнаграфічныя паралелі і выяўленчыя крыніцы, Г.В. Штыхаў падрабязна апісвае этапы тэхналагічнага працэсу атрыманне юхту — адмочку, заленне, мяздрэнне, прамыўку, абяззольванне, мякчэнне, дубленне, афарбоўку, змазванне дзёгцем, прыводзіць даныя хімічнага аналізу ўзораў скуры, дае характарыстыку дзвюх гарбарных майстэрняў, адкрытых у Полацку (адна датуецца ХІІ, другая — ХІІІ стст.).

Штыхаў, Г. В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі

Штыхаў Г.В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі БеларусіКніга: Штыхаў, Г. В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі / Г. В. Штыхаў. — 2-е выд., дап. — Мінск : Права і эканоміка, 2002. — 94 с.

Характарыстыка: Кніга беларускага археолага і гісторыка Георгія Васільевіча Штыхава (14.07.1927–02.03.2018) прысвечана станаўленню і развіццю дзяржаўнасці на беларускіх землях. Аўтар спачатку разглядае асноўныя погляды на сутнасць і ўзнікненне інстытуту дзяржавы, а потым паказвае асаблівасці працэсаў дзяржаваўтварэння на беларускіх землях.

Улічваючы даныя археалагічнай і лінгвістычнай навук, вучоныя ў асноўным згодны з уяўленнем аб рассяленні славян з нейкай пачатковай тэрыторыі — іх прарадзімы. У VI ст. славяне ўключыліся працэс Вялікага перасялення народаў. Яны сяліліся на землях Візантыйскай імперыі, з’явіліся на Балканах. На ўсходзе славяне паступова выйшлі да вярхоўяў Дняпра, Дона і Акі, да Ладажскага возера. Славянскія плямёны мелі шмат агульнага ў гаспадарцы, побыце і культуры. Таму сацыяльна-эканамічныя з’явы ва ўсіх славян у раннім сярэднявеччы адбываліся прыкладна аднолькава. У славян адбываўся працэс разлажэння родавых адносін.

Спадчына. — 1998. — № 1

Спадчына 1998 № 1Часопіс: Спадчына. — 1998. — № 1 (127).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго аб’ядналіся навукоўцы-гісторыкі, публіцысты і літаратары, неабыякавыя да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1998 г. змешчаны артыкулы Макара Краўцова пра Раду Беларускай народнай рэспублікі, Уладзіміра Сакалоўскага пра надзвычайную дыпламатычную місію БНР у Германіі, Юркі Віцьбіча пра партызанскую барацьбу на Беларусі, Ніны Стужынскай і Уладзіміра Ляхоўскага пра наступствы Слуцкага паўстання, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Старонкі