Бібліятэка

Чараўко, В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў: аўтарэферат дысертацыі

Чараўко В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў аўтарэфератНазва: Чараўко, В. У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў : аўтарэферат дысертацыі … канд. гіст. навук: 07.00.06 — археалогія / В. У. Чараўко ; Інстытут гісторыі НАН Беларусі. — Мінск, 2019. — 26 с.

Характарыстыка: Пахавальны абрад насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. і яго матэрыяльнае ўвасабленне ў пахавальных помніках застаюцца найменш вывучанымі ў параўнанні як з папярэдняй, так і з наступнай эпохамі. Познесярэдневяковыя пахавальныя помнікі Беларусі да канца ХХ ст. даследаваліся пераважна ў выніку выпадковага выяўлення. Толькі ў 1990-х гг. яны былі асэнсаваны як самастойны прадмет археалагічнага даследавання. Дысертацыя з’яўляецца першай комплекснай работай, прысвечаный пахавальным помнікам этнакультурнага рэгіёна Беларусі ХIV–ХVIII стст.

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі 2017Кніга: Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі : матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 1–2 лістапада 2017 г.) / [Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік] ; уклад. Т. У. Явіч. — Полацк : Полацкае кніжнае выдавецтва, 2019. — 339 с.

Характарыстыка: У 1987 г. у Полацкім гісторыка-археалагічным запаведніку прайшла навуковая канферэнцыя «История и археология Полоцка и Полоцкой земли», назва якой адсылала да семінара «Археология и история Пскова и Псковской земли», запачаткаванага акадэмікам В.В. Сядовым. Канферэнцыя была прымеркавана да 1125-годдзя Полацка. У ёй прынялі ўдзел гісторыкі і археолагі з Масквы і Ленінграда, Кіева і Мінска, Віцебска і Калугі, інтарэсы якіх датычыліся Полацкай зямлі. Канферэнцыя стала першай з серыі навуковых форумаў з агульнай назвай «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», якія ладзяцца Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным запаведнікам раз на 5 гадоў.

У зборніку VII канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», якая адбылася ў 2017 г., надрукаваны артыкулы М.М. Баўтовіча, І.А. Бортніка, В.А. Вароніна, А.В. Вайцяховіча, В.У. Галубовіча, Т.А. Джумантаевай і Т.Д. Рудавай, Д.У. Дука, В.А. Емяльянчык, П.Л. Зыкава і Я.М. Торшына, І.Л. Калечыц, М.В. Клімава і шэрагу іншых гісторыкаў, археолагаў і музеязнаўцаў, якія вывучаюць матэрыяльную і духоўную спадчыну Полацка і Полацкага рэгіёна ад старажытнасці да нашых дзён.

Беларускае Падзвінне-2018: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў

Канферэнцыя Беларускае Падзвінне-2018Зборнік: Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў [Электронны рэсурс] : электрон. зб. навук. арт. ІV міжнар. навук. канф. да 50-годдзя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Полацк, 19–20 крас. 2018 г. / Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт ; пад агул. рэд. А. І. Корсак. – Наваполацк, 2018. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).

Характарыстыка: Зборнік утрымлівае артыкулы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», што прайшла 19–20 красавіка 2018 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Рэспубліканскі семінар (2008) і міжнародная канферэнцыя (2011, 2014, 2016, 2018) «Беларускае Падзвінне» традыцыйна збіраюць даследчыкаў у галіне археалогіі, антрапалогіі, этнаграфіі, гісторыі і краязнаўства, якія займаюцца вывучэннем Паўночнай Беларусі. У апублікаваных матэрыялах прыведзены новыя даныя аб гістарычных лёсах, матэрыяльнай і духоўнай спадчыне рэгіёна Беларускага Падзвіння ў шырокім храналагічным кантэксце. У адрозненне ад мінулых канферэнцый, зборнік 2018 г. выйшаў у электронным фармаце.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, правазнаўству, эканоміцы і іншых грамадскіх навуках. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных, медыцынскіх навуках выходзілі ў адным нумары, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных матэрыялаў перавага аддавалася публікацыям, звязаным з Кастрычніцкай рэвалюцыяй і сацыялістычным будаўніцтвам. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.У. Мелішкевіча пра Беларусь у выданнях Вольнага рускага друку (1857–1865 гг.), Г.Г. Сяргеевай да 100-годдзя вызвалення Балгарыі, Ю.І. Бярозкіна пра «ролю саветаў Беларускай ССР у аснашчэнні сельскай гаспадаркі ў пятай пяцігодцы», Л.А. Бурцавай пра «выхаванне камуністычных адносін да працы на прамысловых прадпрыемствах БССР у 1966–1970 гг.», а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім публікаваліся артыкулы па гістарычных і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыродазнаўчых і тэхнічных навуках выдаваліся пад адной вокладкай. Храналогія публікацый, якія друкаваліся ў рубрыцы «Гісторыя», пераважна ахоплівала ХІХ–ХХ стст. Сярод артыкулаў значнае месца займалі матэрыялы па гісторыі рэвалюцыйнага руху, камуністычнай партыі і савецкага будаўніцтва. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы пра знаходкі бронзавага веку ў Гомельскай вобласці (В.У. Чэшка), пра стан навуковых даследаванняў па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі (Н.В. Каменская і П.А. Селіванаў), партызанскі рух у Мінска-Чэрвеньскай зоне (1941–1944 гг.) (В.Р. Пашкевіч), рост усеагульнага навучання і піянерскага руху ў заходніх абласцях Беларускай ССР у 1945–1950 гг. (Т.П. Бурдун), а таксама іншыя публікацыі.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1977 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, філасофіі, эканоміцы ды грамадскіх навуках ды дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыкладных і фізіка-матэматычных навуках выходзілі пад адной вокладкай. Перавага аддавалася публікацыям, звязаным з рэвалюцыйным рухам, Кастрычніцкай рэвалюцыяй і сацыялістычнымі пераўтварэннямі грамадства. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1977 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.Я. Цукермана пра характэрныя рысы філасофскай думкі Беларусі 1750–1760-х гадоў, Р.А. Нікольскай пра акадэміка М.М. Нікольскага, М.С. Сташкевіча пра заняпад сіянісцкіх партый у Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, а таксама публікацыі пра рост колькасці рабочых у прамысловасці БССР у 1959–1965 гг. (А.М. Змітрачэнка) і змены ў складзе прамысловых рабочых Савецкай Беларусі ў 1966–1975 гг. (М.І. Старавойтаў), а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1977 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству ды іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, прыродазнаўчых і тэхнічных навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1977 г. з матэрыялаў гістарычнай і літаратуразнаўчай тэматыкі змешчаны артыкулы пра станаўленне беларускай савецкай літаратуры (М.М. Барсток), Вялікую Айчынную вайну (Э.Ф. Языковіч), сацыялістычнае спаборніцтвуа ў навукова-даследчых інстытутах АН БССР ў першай палове 1970-х гг. (С.А. Некрашэвіч) і іншыя публікацыі.

Старонкі