ВКЛ

Юрый Бохан. Сярэднявечныя гарады Беларусі (аўдыёзапіс)

Запіс: Сярэднявечныя гарады Беларусі

Выступоўца: Юрый Бохан (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 3 жніўня 2006 г. Археолаг Юрый Бохан распавядае аб з'яўленні і развіцці гарадоў на Беларусі, з'яўленні прыватнаўласніцкіх гарадоў, Магдэбургіі і росце правоў гарадскога насельніцтва.

Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Том 1

Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Том 1

Кніга: Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мн.: БелЭн, 2005. — 688 с.; іл.

Анатацыя: Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага — на працягу ўсяго перыяду яе існавання (13 — 18 стст.). Акрамя слоўнікавай часткі ў томе змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго тэрыторыі і адміністрацыйнаму падзелу, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, дэмаграфіі, народам і мовам, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, матэрыяльным умовам жыцця, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву, а таксама гістарыяграфіі і крыніцам гісторыі ВКЛ. Энцыклапедыя ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі.

Фармат: Pdf.

Памер: 164,11 MB.

Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Том 2

Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Том 2

Кніга: Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2006. — 792 с.; іл.

Анатацыя: Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага — на працягу ўсяго перыяду яе існавання (13 — 18 стст.). Змешчаны артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, народам і мовам, сацыяльным групам насельніцтва, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву. Энцыклапедыя ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі.

Фармат: Pdf.

Памер: 185,11 MB.

Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Том 3

Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Том 3

Кніга: Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А — Я / Рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2010. - 696 с.; іл.

Анатацыя: Прыхільныя водгукі, атрыманыя на два тамы энцыклапедыі, дазволілі прыступіць да складання трэцяга, дадатковага тома. Энцыклапедыя мае на мэце азнаёміць шырокае кола чытачоў у Беларусі і за яе межамі з гісторыяй і культурай буйнейшага шматнацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння ва Усходняй Еўропе эпохі феадалізму. Змест экцыклапедыі пашыраны артыкуламі, прысвечанымі дзяржаўным, рэлігійным, культурным дзеячам ВКЛ, вялікім княгіням літоўскім, важным гістарычным падзеям, прававым помнікам, найбольш значным аб’ектам культурнай спадчыны і інш. Аўтарамі энцыклапедычных артыкулаў з’яўляюцца вядучыя вучоныя Рэспублікі

Фармат: Pdf.

Памер: 168,83 MB.

Гісторыя Беларусі ў 6 т. Том 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага

Гісторыя Беларусі ў 6 т. Том 2

Кніга: Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — 688 с.; іл.

Характарыстыка: найноўшае абагульняючае акадэмічнае выданне па гісторыі Беларусі. Самая цікавая эпоха, самы цікавы і самы чаканы том. Том ахоплівае перыяд з сярэдзіны XIII ст. да Люблінскай уніі 1569 г. — эпоху ўтварэння, развіцця і самастойнага існавання Вялікага княства Літоўскага. Разглядаюцца эканамічныя, палітычныя, сацыяльныя пытанні. Вялікая ўвага надаецца міжнародным адносінам, рэлігійным працэсам, культурнаму развіццю.

Фармат: Djvu.

Памер: 12,97 MB.

Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 1

Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 1

Кніга: Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1 / М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў [і інш.] — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.; іл.

Характарыстыка: першае абагульняючае выданне незалежнай Беларусі па айчыннай гісторыі.

Анатацыя: Упершыню падаецца гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да падзей Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з нацыянальнага пункту гледжання, які грунтуецца на прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнаса як суб’екта гісторыі. Аўтары шмат у чым пераасэнсоўваюць гістарычны шлях беларускага народа — праблемы этнагенезу, станаўлення і развіцця дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры, узаемадачыненняў з суседнімі краінамі і народамі, вызваленчай барацьбы, аднаўляюць гістарычную праўду пра многія падзеі і постаці беларускай мінуўшчыны.

Фармат: Djvu.

Памер: 7,6 MB.

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Частка 1

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Частка 1

Кніга: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да кан. XVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава [і інш.]. — Мн.: РІВШ БДУ, 2000. — 656 с.

Характарыстыка: першая і лепшая частка сумеснага праекта гродзенскіх і мінскіх гісторыкаў. Напэўна, найлепшы падручнік па гісторыі Беларусі для ВНУ. Большая частка кнігі напісана С.В. Марозавай.

Фармат: Djvu.

Памер: 19,7 MB.

Старонкі