Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды
Апублікавана admin на чцв, 06/03/2014 - 22:59Кніга: Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл.
Анатацыя: Кніга Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы даныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар паспрабаваў прасачыць лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і заканчваючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, сталі прычынай таго, што праца М. Ермаловіча пабачыла свет толькі ў 1990 г. З пазіцый сённяшняга дня шмат што ў канцэпцыі аўтара падаецца памылковым, аднак гэты твор быў адным з тых, якія падштурхнулі беларускіх гісторыкаў да далейшага навуковага пошуку.
Фармат: Djvu.
Памер: 14,8 MB.