ВКЛ

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі т. 2 Протарэнесанс і АдраджэннеКніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне / С.І. Санько [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 840 с.

Анатацыя: У томе разглядаюцца перадумовы і станаўленне філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў канцы XV — сярэдзіне XVI ст. Аналізуецца сацыякультурная сітуацыя і ідэалагічны кантэкст засваення і развіцця ідэй еўрапейскага Рэнесансу з пункту погляду міжкультурнага і міжцывілізацыйнага дыялога. Асаблівая ўвага надаецца творчасці Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Мацея Стрыйкоўскага і інш., узнаўленню базавых элементаў познесярэднявечнай штодзённасці, аналізу рэнесансных міфа-гістарычных наратываў, датычных ранняй этнічнай гісторыі рэгіёна ВКЛ.

Фармат: Pdf.

Памер: 5,4 MB.

Янушкевіч, А.М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558–1570 гг.

Янушкевіч А.М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570Кніга: Янушкевіч, А. М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558–1570 гг. / А. М. Янушкевіч. — Мінск : Медисонт, 2007. — 356 с.

Характарыстыка: Манаграфія прысвечана ўдзелу Вялікага княства Літоўскага ў Інфлянцкай (Лівонскай) вайне ў 1558–1570 гг. У працы разглядаюцца ход ваенных дзеянняў і дыпламатычных зносін, праблемы арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ і іх фінансава-матэрыяльнага забеспячэння, фактары ўплыву ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных і сацыядэмаграфічных працэсаў у ВКЛ. На падставе вывучэння архіўных матэрыялаў, аўтар робіць важныя высновы, напрыклад, адносна матываў удзелу ў вайне Маскоўскага царства.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,8 MB.

Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства ЛітоўскагаКніга: Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А. К. Краўцэвіч. — Мінск : Беларуская навука, 1998. — 208 с.; іл.

Характарыстыка: Грунтоўная манаграфія прысвечана ранняй гісторыі ВКЛ — аднаму з важнейшых пытанняў гісторыі Беларусі. У кнізе змешчаны аналіз беларускай, польскай, літоўскай, расійскай гістарыяграфій фарміравання Вялікага Княства Літоўскага. Прапануецца аўтарская версія ўзнікнення ВКЛ. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэння дзяржавы было праявай балта-славянскіх кантактаў і ацэньвае ВКЛ як біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне.

Фармат: Pdf.

Памер: 4,52 MB.

Ґудзяк, Б. Криза і реформа: Київська митрополія, Царгородьский патріархат і генеза Берестейської унії

Ґудзяк Гудзяк, Б. Криза і реформа: Київська митрополія, Царгородьский патріархат і генеза Берестейської уніїКніга: Ґудзяк, Б. Криза і реформа: Київська митрополія, Царгородьский патріархат і генеза Берестейської унії / Б. Ґудзяк. — Львів: Інстітут історії церкви Львівської богословської академії, 2000. — XVI с. + 426 с.

Характарыстыка: «Криза і реформа» Барыса Гудзяка (Ґудзяка) — грунтоўнейшае даследаванне па гісторыі ўзнікнення ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, што паўстала на ўкраінскіх і беларускіх землях ВКЛ у выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Падрабязна вывучаюцца перадумовы і прычыны Брэсцкай уніі, аналізуюцца дакументы, паказваецца расклад сіл у Рэчы Паспалітай XVI ст. Барыс Гудзяк — адзін з выбітных гісторыкаў уніяцкай царквы, епіскап. Даследаванне вызначаецца сістэмнасцю і фундаментальнасцю.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,3 MB.

Язык/Мова: Украинский/Украінская/Українська.

Ластоўскі, В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі

Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя БеларусіКніга: Ластоўскі, В.Ю. (Власт) Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1910. — Рэпрынт. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 126 с.; іл.

Характарыстыка: «Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга па гісторыі Беларусі, напісаная беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 г. у Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з’яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння Беларусі ў пачатку ХХ ст. Гэта ён адшукаў крыж Еўфрасінні Полацкай, даследаваў гісторыю беларускай кнігі. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, трагічны лёс. Вацлаў Ластоўскі стаў ахвяраю таталітарнай дзяржавы. Рэабілітаваны толькі ў 1988 г. Напісаная ім «Кароткая гісторыя Беларусі» шмат дзесяцігоддзяў захоўвалася ў закрытых фондах дзяржаўных бібліятэк.

Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі БеларусіКніга: Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. — 5-е выд. — Мінск: Беларусь, 1992. — 190 с.; іл.

Характарыстыка: Імя беларускага вучонага-гісторыка Усевалада Ігнатоўскага (1881 — 1931) больш чым паўстагоддзя было забыта. Кніга апошні раз выдавалася ў 1926 г. Між тым гэта адна з першых кніг, дзе гісторыя Беларусі паказваецца з пункту погляду саміх беларусаў, а не так, як яе хацелі б бачыць прадстаўнікі іншых народаў і дзяржаў. «Нарыс» У. Ігнатоўскага — першы марксісцкі падручнік па беларускай гісторыі. Адсюль павышаная ўвага да эканамічнай і сацыяльнай праблематыкі. Разам з тым, Ігнатоўскі — адзін з дзеячоў беларускага нацыянальнага адраджэння 1920-х гадоў, а перыяд беларусізацыі вызначаўся адносным ідэалагічным плюралізмам. Таму немалая ўвага надаецца культуры і палітычнай сферы, Вялікае княства Літоўскае называецца Беларуска-Літоўскай дзяржавай, а расійскі царызм не малюецца ружовымі фарбамі.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,6 MB.

Белы, А. Хроніка Белай Русі

Белы, А. Хроніка Белай РусіКніга: Белы, А. Хроніка Белай Русі. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы / А. Белы. — Мінск: Беларускі гістарычны агляд, 2000. — 238 с.; іл.

Анатацыя: Алесь Белы — беларускі навуковец, які найбольш грунтоўна падышоў да справы вызначэння паходжання тэрміна «Белая Русь». Аўтар прааналізаваў шэраг тэорый, вылучаных расійскімі, польскімі і беларускімі гісторыкамі. Паводле высноў аўтара, назва «Белая Русь» у розныя часы абазначала розную тэрыторыю. Алесь Белы падрабязна даследуе кожны гістарычны перыяд і кожную змену, звязаную з гістарычнымі ўмовамі.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,2 MB.

Старонкі