ВКЛ

Марозава, С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596–1839 гг.)

Марозава С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці БеларусіКніга: Марозава, С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596–1839 гг.) / С.В. Марозава. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 352 с.

Характарыстыка: Манаграфія Святланы Валянцінаўны Марозавай, прысвечаная ўплыву ўніяцкай царквы на этнакультурнае развіццё Беларусі, па маштабу ўзнятых пытанняў і глыбіні іх распрацоўкі выходзіць за межы даследавання гісторыі грэка-каталіцкай канфесіі. Чытачу прапануецца аўтарскі арыгінальны — хай і небясспрэчны — погляд на ўсю канфесійную гісторыю Беларусі з канца Х ст. Нягледзячы на пэўную ідэалізацыю ўніяцкай царквы і нават вызначэнне яе ў якасці беларускай нацыянальнай, манаграфія з’яўляецца адной з лепшых работ па рэлігійнай гісторыі Беларусі.

Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 2

Вялікі гістарычны атлас Беларусі Т. 2Кніга: Вялікі гістарычны атлас Беларусі: У 4 тамах. Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 351 с.; іл.

Характарыстыка: Значны навуковы задзел беларускіх картографаў і гісторыкаў прывёў да пашырэння маштабаў «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі». Калі ў першым томе атлас анансаваўся як выданне ў трох тамах, то ў другім — ужо як выданне ў чатырох тамах. Другі том «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» ахоплівае перыяд ад Люблінскай уніі 1569 г. да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Аснову яго складаюць тры тэматычныя раздзелы. Першы з іх прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, другі — сацыяльна-эканамічнаму развіццю, трэці — духоўна-культурнаму і канфесійна-рэлігійнаму жыццю Беларусі ў 1569–1795 гг.

Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego. 1386–1795 / Przez J. Wolffa

Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa LitewskiegoКніга: Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego. 1386–1795 / Przez J. Wolffa. — Kraków: W drukarni Wł.L. Angzyca i spółki, 1885.— VII s. + 354 s.

Характарыстыка: Połączywszy się z Polską, Litwa powoli zaczęła się urządzać na jej wzór i przybierać jej instytuyje. Akt unii w Horodle 1413 r. dał początek senatowie litewskiemu. Jednak aż do unii Litwy z Koroną, w Lublinie 1569 r., nie było, właściwie mówiąc, senatu litewskiego. Istniała rada wielkoksiążęca, której członkowie nosili tytuł: «panów rad ich miłości». Na Litwie urzędy powstawały powoli za przykładem Korony. Mieli dwory swe wielcy książęta: Jagiełło, Skirgiełło, Witold i Zygmunt. Z wyjątkiem pisarzy lub sekretarzy tylko marszałkowie zajmują wówczas wydatniejsze miejsce. Z czasem, za przykładem dworu polskiego, urzędnicy dworu wielkoksiążęcego urośli na dygnitarzów i zaczęli należeć do rady przybocznej wielkiego księcia. Obok Świdrygiełły występują już jego kanclerz, podkanclerzy, marszałkowie, krajczy i kuchmistrz.

Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 1

Вялікі гістарычны атлас Беларусі Т. 1Кніга: Вялікі гістарычны атлас Беларусі: У 3 тамах. Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244 с.; іл.

Характарыстыка: «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў трох тамах — першае ў Рэспубліцы Беларусь арыгінальнае картаграфічнае выданне, якое прысвечана гістарычнаму мінуламу нашай краіны. Прадстаўленыя карты адлюстроўваюць гісторыю не толькі Беларусі, але і ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Прысутнічаюць таксама буйнамаштабныя карты асобных тэрыторый, планы гарадоў, схемы вайсковых сражэнняў. Першы том прысвечаны найбольш раннім перыядам беларускай гісторыі — ад старажытнейшых слядоў першабытнага чалавека да сярэдзіны XVI ст. Храналагічна ён абмежаваны канкрэтнай датай — 1569 г., калі ў выніку Люблінскай уніі беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай.

Груша, А.І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага

Груша А.І. Канцылярыя ВКЛ Вялікага княства ЛітоўскагаКніга: Груша, А.І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV–першай паловы XVI ст. / А.І. Груша. — Мінск: Беларуская навука, 2006. — 215 с.

Характарыстыка: Манаграфія Аляксандра Іванавіча Грушы прысвечана канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. На падставе шырокага кола крыніц разгледжаны функцыі, структура, персанал, асаблівасці працы і кампетэнцыя канцылырыі Вялікага княства Літоўскага — установы, у нетрах якой узніклі кнігі Метрыкі ВКЛ і мноства актаў, што з’яўляюцца сёння аднымі з асноўных гістарычных крыніц. Увага канцэнтруецца на маладаследаваных і дыскусійных праблемах гісторыі ўстановы.

Ткачоў, М.А. Замкі і людзі

Ткачоў М.А. Замкі і людзіКніга: Ткачоў, М. А. Замкі і людзі / М. А. Ткачоў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 184 с. ; іл.

Характарыстыка: Сярэднявечная Беларусь была «краінай замкаў». Умацаваныя гарады і мястэчкі, якія прымалі навакольнае насельніцтва ў час небяспекі, густой сеткай пакрывалі беларускія землі і стаялі праз кожныя 20–30 км. У кожным замку, феадальным горадзе і мястэчку былі арсеналы, меліся вайсковыя апалчэнні. Кніга Міхася Аляксандравіча Ткачова прысвечана гісторыі ваеннай справы прыватнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV–XVIII стст.

Выступленне М.Ф. Спірыдонава [на абароне доктарскай дысертацыі А.К. Краўцэвіча]

Выступленне М.Ф. Спірыдонава на абароне доктарскай дысертацыі А.К. КраўцэвічаАртыкул: Выступленне М.Ф. Спірыдонава [на абароне доктарскай дысертацыі А.К. Краўцэвіча] // Гістарычны альманах. — 1999. — Т. 2. — С. 98–102.

Анатацыя: У 1990–х гадах у айчыннай гістарыяграфіі актыўна абмяркоўвалася праблема ўзнінкнення Вялікага княства Літоўскага. Важнай падзеяй з'явілася абарона А.К. Краўцэвічам доктарскай дысертацыі на тэму ўзнікнення ВКЛ. Улічваючы дужа сціплае кола крыніц па ранняй гісторыі ВКЛ і шэраг невысветленых пытанняў, не ўсе навукоўцы пагадзіліся з тэзісамі А.К. Краўцэвіча. У прыватнасці, некаторыя з іх аспрэчыў М.Ф. Спірыдонаў. Выступ М.Ф. Спірыдонава, апублікаваны разам з адказам А.К. Краўцэвіча, стаў часткай палемікі па дадзенаму пытанню.

Старонкі