Сборники статей и материалы конференций

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2011. — Вып. 21

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2011 Вып. 21Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2011. — Вып. 21. Вывучэнне археалагічных помнікаў на тэрыторыі Полацкай зямлі (да 1150-годдзя Полацка).

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — серыйнае перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск выйшаў у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Серыя была адноўлена ў 1999 г. У яе межах выходзяць манаграфіі і зборнікі артыкулаў па выніках археалагічных даследаванняў вучоных Беларусі і сумежных краін. Асобныя выпускі могуць быць прысвечаны канкрэтнай эпосе, праблеме, вядомым археолагам, змяшчаць матэрыялы канферэнцый. МАБ-21 утрымлівае публікацыі па выніках археалагічнага і антрапалагічнага вывучэння Полацка і Полацкай зямлі. Помнікі вывучаліся навуковымі супрацоўнікамі і аспірантамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, выкладчыкамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, супрацоўнікамі Нацыянальнага Полацкага гісторыка­-культурнага музея­-запаведніка і Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2011. — Вып. 20

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2011 Вып. 20Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2011. — Вып. 20. Археалагічныя даследаванні на Беларусі ў 2008 г.

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск выйшаў у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Серыя была адноўлена ў 1999 г. У ёй выходзяць манаграфіі і зборнікі артыкулаў па выніках археалагічных даследаванняў вучоных Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы. Асобныя выпускі могуць быць прысвечаны канкрэтнай эпосе, праблеме, вядомым археолагам, змяшчаць матэрыялы канферэнцый. МАБ-20 утрымлівае вынікі археалагічных антрапалагічных даследаванняў 2008 г. на тэрыторыі Беларусі і змяшчае артыкулы В.М. Ляўко, Ш.І. Бекцінеева, Я.А. Шмідта, Я.Г. Звяругі, В.М. Цемушава, Л.Д. Побаля і Н.Н. Дубіцкай, З.А. Харытановіч, Э.М. Зайкоўскага, І. Ганецкай, А.Г. Калечыц, В.Л. Лакізы, Міх.М. Чарняўскага, В.І. Шадыры, Ю.А. Заяца, А.В. Вайцяховіча, М.В. Клімава, М.А. Плавінскага, В.І. Кошмана, А.А. Макушнікава і шэрагу іншых беларускіх, украінскіх і расійскіх навукоўцаў. У зборніку апублікаваны спіс асноўных публікацый археолага А.Г. Калечыц і біяграфічны матэрыял аб ёй.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2011. — Вып. 26

Гістарычна-археалагічны зборнік 2011 Вып. № 26Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2011. — Вып. 26.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск ГАЗа выйшаў у 1927 г., аднак адразу пасля гэтага выданне было спынена і аднавілася толькі ў 1993 г. У выпуску 26 за 2011 г. змешчаны матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы ранняй гісторыі славян», што адбывалася ў Мінску 29–30 верасня 2009 г. Друкуюцца артыкулы В. Ляўко, Г. Штыхава, Я. Шмідта, А. Мядзведзева, Н. Дубіцкай, І. Марзалюка, А. Макушнікава, М. Плавінскага, А. Вайцяховіча, В. Шадыры, Я. Рыера, С. Віцязя, Э. Зайкоўскага і шэрагу іншых айчынных і замежных археолагаў і гісторыкаў.

Беларускае Падзвінне-2011: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Ч. 2

Беларускае Падзвінне-2011: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў ч. 2Зборнік: Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зб. навук. прац міжнар. навук.-практ. канф., прысвечанай 160-годдзю з дня нараджэння А.П. Сапунова, Полацк, 21–23 красав. 2011 г.: у 2 ч. Ч. 2 / Пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — 224 с.

Характарыстыка: У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы па выніках работы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў». У другой частцы зборніка публікуюцца вынікі гістарычных і этнаграфічных даследаванняў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый. Прыведзены новыя даныя аб гістарычных лёсах, матэрыяльнай і духоўнай спадчыне рэгіёна Паўночнай Беларусі ў шырокім храналагічным кантэксце (ад першабытных часоў да сучаснасці).

Беларускае Падзвінне-2011: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Ч. 1

Беларускае Падзвінне-2011: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў ч. 1Зборнік: Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зб. навук. прац міжнар. навук.-практ. канф. прысвечанай 160-годдзю з дня нараджэння А.П. Сапунова, Полацк, 21–23 красав. 2011 г.: у 2 ч. Ч. 1 / Пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — 152 с.

Характарыстыка: У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы па выніках работы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў». У першай частцы зборніка прадстаўлены вынікі антрапалагічных і археалагічных даследаванняў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый. Прыведзены новыя даныя аб гістарычных лёсах, матэрыяльнай і духоўнай спадчыне рэгіёна Паўночнай Беларусі ў шырокім храналагічным кантэксце (ад першабытных часоў да сучаснасці).

Беларускае Падзвінне-2008: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў

Беларускае Падзвінне-2008: вопыт, методыка і вынікі палявых даследаванняўЗборнік: Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых даследаванняў (да 80-годдзя пачатку археалагічных раскопак у г. Полацку): зб. навук. прац рэсп. навук.-практ. семінара, Полацк, 20–21 лістап. 2008 г. / Пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача. — Наваполацк: ПДУ, 2009. — 300 с.

Характарыстыка: У зборніку прадстаўлены навуковыя артыкулы па выніках работы рэспубліканскага навукова-практычнага семінара «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», які прайшоў у Полацкім універсітэце ў 2008 г. Змешчаны вынікі палявога археалагічнага, краязнаўчага, этнаграфічнага, антрапалагічнага і лінгвістычнага даследавання Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый. Прыведзены новыя даныя аб развіцці тапаграфіі пасяленняў, матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва Беларускага Падзвіння ў рэтраспектыве часу. Падведзены вынікі антрапалагічнага даследавання старажытнага насельніцтва Беларускага Падзвіння.

Беларускае Падзвінне-2014: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Ч. 2

Беларускае Падзвінне-2014. Вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Ч. 2Зборнік: Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў (да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ): зб. навук. арт. II Міжнар. навук. канф., Полацк, 17–18 красав. 2014 г.: У 2 ч. Ч. 1 / Пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача, С.А. Шыдлоўскага. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 222 с.

Характарыстыка: Зборнік утрымлівае навуковыя артыкулы, прадстаўленыя ўдзельнікамі ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», якая адбылася 17–18 красавіка 2014 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Канферэнцыя пазначана як другая, але на самой справе, праводзілася ў трэці раз (2009, 2011, 2014) — фармат 2009 г. быў названы навукова-практычным семінарам. У другой частцы зборніка публікуюцца вынікі гістарычных, мовазнаўчых і дыялекталагічных даследаванняў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый. Прыведзены новыя даныя аб гістарычных лёсах, матэрыяльнай і духоўнай спадчыне Паўночнай Беларусі ў шырокім храналагічным дыяпазоне: ад першабытных часоў да сучаснасці.

Старонкі