Сборники статей и материалы конференций

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі 1997Кніга: Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Полацк: Полацкі гісторыка культурны музей-запаведнік, ПДУ, 1998. — 342 с.; іл.

Характарыстыка: У 1987 г. у Полацку з нагоды яго 1125-годдзя прайшла навуковая канферэнцыя. З таго часу канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі» праводзіцца кожныя пяць гадоў. Трэцяя канферэнцыя, што адбылася ў 1997 г., была прысвечана 1135-годдзю Полацка і арганізавана Полацкім гісторыка-культурным запаведнікам і Полацкім дзяржаўным універсітэтам. У зборніку публікуюцца даклады Л. Аляксеева аб княжацкім будаўніцтве полацкіх князёў ХІ–ХІІ стст., С. Александровіча аб вайсковай картаграфіі ВКЛ XVII ст., В. Вароніна аб мяшчанскім землеўладанні ў Полацкім ваяводстве ў першай палове XVI ст., М. Гардзеева аб Полацкіх магістрацкіх кнігах другой паловы XVII ст., С. Дзярновіча аб нарманскай прысутнасці ў Полацку ў ІХ–ХІІ стст., Л. Дучыц аб познесярэднявечных могільніках Полаччыны, В. Емяльянчык аб антрапалагічных аспектах славянізацыі Беларускага Падзвіння, А. Жлуткі аб хрысціянізацыя Лівоніі і рэлігійнай сітуацыі ў Полацкіх уладаннях у канцы XII — пачатку XIII ст., І. Марзалюка аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці і сацыяльным статусе Магілева ў ХІІ–ХІІІ стст., В. Пуцко аб стылістычных праблемах фрэсак Спаса-Праабражэнскага сабора ў Полацку, Г. Сагановіча аб захопе Полацка Іванам IV паводле нямецкіх «лятучых лісткоў» 1563 г., С. Тарасава аб тапаграфіі Полацка ІХ–ХІ стст., А. Янушкевіча аб размяшчэнні і шчыльнасці насельніцтва Полацкай зямлі ў другой палове XVI ст. і матэрыялы шэрагу іншых даследчыкаў.

Матэрыялы па гісторыі Беларусі: [Зборнік]

Матэрыялы па гісторыі Беларусі зборнікЗборнік: Матэрыялы па гісторыі Беларусі : [Зборнік] / [Рэдкал.: М.П. Касцюк (адк. рэд.) [і інш.]]. — Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 1998. — 222 с.

Характарыстыка: З набыццём Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту ў краіне востра паўстала пытанне асвятлення гістарычнага мінулага беларускага народа. Пазбаўленне ад ідэалагічных абмежаванняў дало магчымасць раскрыць раней забароненыя тэмы. Паказальнымі з’яўляюцца публікацыі Г. Сагановіча аб рэлігійнай талерантнасці ў ВКЛ і «залатых шляхецкіх вольнасцях», А. Філатавай і В. Грыгор’евай аб канфесійнай палітыцы царызму адпаведна ў 1772–1860 гг. і ў 1860-1880-х гг., І. Ігнаценкі аб значэнні БНР, М. Сакалова аб палітычных рэпрэсіях і лёсе эміграцыі, Л. Лыча і У. Навіцкага аб культуры Беларусі розных эпох і іншыя. У асобных выпадках дэідэалагізацыя прывяла да некрытычнай замены ранейшых палажэнняў на дыяметральна супрацьлеглыя без належных падстаў. Такім з’явам прысвечаны грунтоўны артыкул Ю.А. Заяца аб распаўсюджванні хрысціянства на беларускіх землях, дзе аўтар пералічвае і абвяргае новыя гістарычныя міфы, заклікаючы прытрымлівацца гістарычных крыніц і належнай метадалогіі. Нарэшце, у 1990-х гадах беларускага гістарычная навука папоўнілася новымі ведамі, якія пакуль не былі ўкарэнены ў сістэме адукацыі.

Віцебскія старажытнасці[-2010]: матэрыялы навуковай канферэнцыі

Віцебскія старажытнасці 2010Зборнік: Віцебскія старажытнасці[-2010] : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л.В. Аляксеева, 28–29 кастр. 2010 г., Віцебск / рэдкал. Г.У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск : Медысонт, 2012. — 454 с.

Характарыстыка: У 2009 г. у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ўпершыню адбылася канферэнцыя «Віцебскія старажытнасці», якая з таго часу канферэнцыя праводзіцца штогадова. У 2010 г. канферэнцыя была прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння Л.В. Аляксеева. Імя Леаніда Васільевіча Аляксеева займае асаблівае месца сярод даследчыкаў гісторыі Беларусі. Трапіўшы амаль выпадкова ў нашу краіну, выхадзец з сям’і рускіх інтэлігентаў прысвяціў большую частку свайго жыцця вывучэнню гісторыі і археалагічным даследаванням беларускіх гарадоў і паселішчаў. Гродна, Віцебск, Магілёў, Полацк — гэта толькі больш значныя пункты на шляху выдатнага даследчыка па Беларусі. Глыбокія і грунтоўныя навуковыя працы, якія і зараз не страцілі свайго значэння, і папулярныя нарысы, з якіх пачыналася цікаўнасць да гісторыі сваёй Радзімы мноства маладых людзей, — гэта сведчанне энцыклапедычных ведаў і напружанай працы выдатнага навукоўца.

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: тэзісы дакладаў навуковай канферэнцыі, прысвечанай 1130-годдзю Полацка

История и археология Полоцка и Полоцкой земли 1987Кніга: Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі : тэзісы дакладаў навуковай канферэнцыі, прысвечанай 1130-годдзю Полацка. — Полацк : ПГКЗ, 1992. — 70 с.

Характарыстыка: У 1987 г. у Полацку адбылася навуковая канферэнцыя з нагоды 1125-годдзя самага старажытнага горада Беларусі. З таго часу канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі» пачала праводзіцца кожныя пяць гадоў. Другая канферэнцыя, што адбылася ў 1992 г. і была прысвечана 1130-годдзю Полацка, таксама як і першая, была арганізавана Полацкім гісторыка-культурным запаведнікам сумесна з Інстытутам гісторыі АН Беларусі. Мерапрыемства мела міжнародны характар і сабрала навукоўцаў з Беларусі, Расіі і Украіны. У зборніку друкуюцца тэзісы дакладаў Я.К. Анішчанкі аб здымках Лепельскага павета 1802–1817 гг., Ш.І. Бекцінеева аб полацкіх гірках-разнавагах, Т.Б. Бліновай аб езуіцкіх канвіктах у Полацку і полацкім езуіцкім музеі, Л.У. Дучыц аб жывёлах і дрэвах у пахавальным абрадзе полацкіх крывічоў, Э.М. Зайкоўскага аб камянях-краўцах як помніках паганскага культу, Ю.А. Заяца аб полацкіх падзеях «Сагі пра Эймунда», Л.С. Івановай аб гісторыі рэфармацыйнай царквы ў Полацку ў другой палове XVI — першай палове XVII ст., А.В. Квяткоўскай аб даследаванні каменных магіл каля в. Ваўча Докшыцкага і в. Перавоз Глыбоцкага р-наў, А.М. Кушнярэвіча аб гісторыі мураванага культавага дойлідства Полацкай зямлі ХІІІ–XIV стст., Г.В. Ласкавага аб мячах Полацкай зямлі, С.В. Тарасава аб дэмаграфічнай труктуры Полацка ІХ–ХVII стст., Г.В. Штыхава аб ужыванні тэрмінаў «отчина», «жизнь», «село» і «дом» у пісьмовых крыніцах у дачыненні да Полацкай зямлі і матэрыялы шэрагу іншых даследчыкаў.

Віцебскія старажытнасці[-2009]: матэрыялы навуковай канферэнцыі

Віцебскія старажытнасці 2009Зборнік: Віцебскія старажытнасці[-2009] : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А.Р. Брадоўскага, 22–23 кастрычніка 2009 г., Віцебск / рэдкал. Г.У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск : Медысонт, 2010. — 320 с.

Характарыстыка: У 2009 г. у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбылася канферэнцыя «Віцебскія старажытнасці», прысвечаная 50-годдзю знаходкі ў Віцебску берасцяной граматы і 150-годдзю з дня нараджэння першага дырэктара музея А.Р. Брадоўскага. З таго часу канферэнцыя «Віцебскія старажытнасці» праводзіцца штогадова. У ёй бяруць удзел музейныя работнікі, гісторыкі, археолагі, этнографы, краязнаўцы з Беларусі і суседніх краін. У зборнік першай канферэнцыі уключаны даклады і паведамленні, якія прагучалі ў 2009 г. Сярод апублікаваных матэрыялаў — артыкулы В.М. Ляўко аб друцкіх курганных магільніках, А.В. Вайцяховіча аб пахавальным абрадзе кургана з масавымі пахаваннямі ў Друцку, П.М. Кенькі аб рэчавым комплексе кургана згаданага кургана, М.А. Плавінскага аб рэканструкцыі сістэмы рассялення старажытнарускага часу ў Браслаўскім Паазер’і, Д.У. Дука аб Крыўцовым пасадзе ў сацыятапаграфічнай структуры Полацка ХІ–XVIII стст. і шэрагу іншых даследчыкаў.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі-2006: Ч. 1: Мастацтвазнаўства, фальклор і этналогія

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі 2006 Ч. 1Зборнік: Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі : У 2 ч. Ч. 1 : Мастацтвазнаўства, фальклор і этналогія / Навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 515 с.

Характарыстыка: Зборнік склалі публікацыі супрацоўнікаў і аспірантаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, выкладчыкаў, аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў. У артыкулах разглядаюцца разнастайныя пытанні мастацтвазнаўства, тэорыі і гісторыі архітэктуры, этналогіі і фальклора Беларусі ў кантэксце славянскіх культур. Друкуюцца артыкулы Т.В. Габрусь аб спецыфіцы мураванага хрысціянскага храмабудаўніцтва Беларусі эпохі сярэднявечча ў еўрапейскім кантэксце, Я.М. Сахуты аб сучасным народным мастацтве Беларусі, Г.А. Барвенавай аб пурпурным, залатым і сінім колерах у тэкстылі сярэдневяковай Беларусі, М.Ю. Прыймавай аб тэхніцы і тэхналогіі вырабу бытавой керамікі XVI — першай паловы XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі і Расіі, С.Ю. Малчана аб асаблівасцях тэхналагічных працэсаў вырабу керамікі на тэрыторыі Беларусі, А.І. Гурскага аб праблематыцы лірыкі кахання ў фальклорнай традыцыі беларусаў і ўкраінцаў, А.У. Гурко аб славянскіх рэлігійных традыцыях Беларусі, І.У. Чаквіна аб этнагенетычных каранях славянскіх этнакультурных традыцый Беларусі, Т.І. Кухаронак аб славянскіх традыцыях масленічнай абраднасці беларусаў, Ю.І. Внуковіча аб літоўцах ва Усходняй Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. і даследаванні шэрагу іншых навукоўцаў.

Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы). Ч. 2

Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь 1994 Ч. 2Зборнік: Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы) : Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў, Мінск, 3–5 лютага 1993 г. : У 2 ч. Ч. 2: Сусветная гісторыя. — Мінск : Універсітэцкае, 1995. — 232 с.

Характарыстыка: У зборніку апублікаваныя даклады, зробленыя на Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў у Мінску ў 1993 г. У другой частцы друкуецца 40 дакладаў, прысвечаных гісторыі міжнародных адносін, розным аспектам крыніцазнаўства і гістарыяграфіі, гісторыі царквы, інфарматызацыі гістарычных ведаў і іншым надзённым пытанням гістарычнай навукі. У кнігу ўключаны артыкулы В.А. Фядосіка аб некаторых рысах антычнахрысціянскага менталітэту, І.А. Яўтухова аб канцэпцыі чалавека эпохі даміната, Я.Р. Рыера аб сацыяльным развіцці ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў раннім сярэднявеччы, А.Э. Праценкі аб паведамленнях Рэйнгольда Гейдэнштэйна аб падзеях Лівонскай вайны на Полацкай зямлі, Г.В. Васюка аб праваслаўнай царкве і манаршай уладзе ў Рэчы Паспалітай у 1580–1590-х гг., Ю.А. Блашкова аб арганізацыі ваенных пасяленняў у Расіі, Я.А. Броўкіна аб польска-амерыканскіх адносінах у 1924–1929 гг., Я.Г. Колба аб неакансерватыўным павароце галісцкага руху ў 1980-я гг. і шэраг іншых публікацый.

Старонкі