Сборники статей и материалы конференций

Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі 2004Зборнік: Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць : матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі 18–19 лістапада 2004 г. / укл. А.У. Шумовіч, В.А. Шульчанка. — Полацк : НПГКМЗ, 2005. — 148 с.; іл.

Характарыстыка: У 1999 г. на базе Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага, што ўваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, адбылася канферэнцыя, прысвечаная светапогляду, грамадска-палітычнай і літаратурнай дзейнасці Сімяона Полацкага. З таго часу канферэнцыя стала рэгулярнай і ладзіцца раз у 5 гадоў. У зборніку матэрыялаў другой канферэнцыі надрукаваны артыкулы І.А. Бортніка аб эвалюцыі падыходаў да праблемы рэлігійнай талеранцыі ў праваслаўнай сацыяльна-палітычнай думцы Рэчы Паспалітай канца XVI — першай паловы XVII ст., В.У. Галубовіча аб каранацыйным сойме 1633 г. і полацкай шляхце, Д.У. Дука аб шляхах пранікнення і распаўсюджвання культурна-стылістычных накірункаў у матэрыяльнай культуры насельніцтва Полацка XVI–XVII стст., А.А. Сушы аб уніяцкіх храмах і манастырах Полацка ў XVII ст., М.А. Тарасавай аб міжканфесійных адносінах на Магілёўшчыне ў XVI–XVIII стст., Н.Я. Трыфанавай аб дзейнасці мастакоў-беларусаў у Маскве, а таксама публікацыі шэрагу іншых навукоўцаў.

Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: зборнік артыкулаў

Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзёнКніга: Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: зборнік артыкулаў / [рэдакцыйны савет: М.В. Біч, В.Ф. Кушнер, У.Н. Сідарцоў (адк. за выпуск)]. — Мінск : БДУ, 1992. — 196 с.

Характарыстыка: Крах савецкай палітычнай сістэмы і аб’яўленне Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці змяніла становішча ў сістэме міждзяржаўных і міжнацыянальных сувязей. Гэта выклікала патрэбу ў прынцыпова новых метадалагічных падыходах да аналізу як сучасных падзей, так і нашага мінулага, распрацоўкі і выкарыстання новых метадаў гістарычнага даследавання. З мэтай абмеркавання актуальных пытанняў у 1992–1993 гг. адбылося некалькі канферэнцый, да адной з якіх быў падрыхтаваны прапануемы зборнік. У ім змешчаны артыкулы А.Г. Калечыц аб праблеме першапачатковага засялення Беларусі, В.С. Вяргей аб актуальных праблемах археалогіі славян V–X стст. у Беларускім Палессі, С.Я. Рассадзіна аб праблеме суаднясення герадотавых плямёнаў будзінаў, неўраў і скіфаў да тэрыторыі Беларусі, М.Ф. Піліпенкі аб этнагенезе беларусаў, Г.В. Штыхава аб шматукладным грамадстве ІХ–ХІ стст. на Беларусі, В.Л. Насевіча аб працэсе ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў ХІІІ–XIV стст., Ш.І. Бекцінеева аб грашовых сістэмах ВКЛ, Л.С. Івановай аб Рэфармацыі на Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII ст., Г.Г. Сяргеевай аб беларускай дыяспары, А.Ф. Вішнеўскага аб праблемах фарміравання Беларусі як прававой дзяржавы, а таксама публікацыі шэрагу іншых навукоўцаў.

Віцебскія старажытнасці[-2011–2012]: матэрыялы навуковых канферэнцый

Віцебскія старажытнасці 2010Зборнік: Віцебскія старажытнасці[2010–2011]: матэрыялы навуковых канферэнцый / рэдкал.: Г.У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск : Націянальная бібліятэка, 2013. — 283 с.

Характарыстыка: У 2009 г. у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбылася канферэнцыя «Віцебскія старажытнасці», якая з таго часу канферэнцыя праводзіцца штогадова. Зборнік утрымлівае матэрыялы двух канферэнцый, якія праводзіліся 20–21 кастрычніка 2011 г. і 14–15 лістапада 2012 г. Асобна друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя калекцыі віцебскага краязнаўцы і збіральніка В.П. Федаровіча. У зборніку змешчаны артыкулы Міхаіла Міхайлавіча Чарняўскага аб арнаментах на кераміцы ўсвяцкай неалітычнай культуры, Максіма Міхайлавіча Чарняўскага і Э.А. Ляшкевіч аб новых даных па рыбацтву насельніцтва паселішчаў Крывінскага тарфяніка, М.А. Плавінскага аб гісторыі археалагічнага вывучэння курганных могільнікаў захаду Браслаўскага Паазер'я, А.В. Вайцяховіча аб элементах драўляных канструкцый у курганах з крэмацыямі на тэрыторыі Полацкай зямлі, М.В. Клімава аб Лучанскіх грунтовых могільніках, а таксама публікацыі шэрагу іншых навукоўцаў.

Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы канферэнцыіКніга: Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Гальшаны — Навагрудак, 8–10 верасня 2006 г. / рэд. кал.: А.А. Каваленя (адказ. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — 402 с.

Характарыстыка: Зборнік змяшчае матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына», якая адбылася ў Гальшанах і Навагрудку 8–10 верасня 2006 г. Праблематыка дакладаў ахоплівае самы шырокі спектр праблем па гісторыі дынастыі Ягелонаў. Увага даследчыкаў сфакусіравана на такіх аспектах, як новыя інтэрпрэтацыі традыцыйных гістарычных крыніц, нетрадыцыйныя крыніцы, манарх і яго двор, манарх і грамадства. У зборніку друкуюцца артыкулы Ш.І. Бекцінеева аб рэгіянальных грашовых сістэмах ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ — першай трэці XV ст., У.М. Свяжынскага аб моўнай сітуацыі ў ВКЛ пры Ягелонах, А.І. Грушы аб сувязях палеаграфіі і гісторыі, С. Александровіча аб картаграфіі ВКЛ у эпоху Ягелонаў, Л.П. Собалевай аб міфах і рэальных фактах з біяграфіі Соф'і Гальшанскай, А.А. Скеп'ян аб уплыве вялікакняжацкага двара на фарміраванне культурных эліт ВКЛ у XVI ст., Н.У. Сліж аб маралі і норавах вялікага князя і шляхты ў эпоху Жыгімонта Аўгуста, В.Ф. Голубева аб Боне Сфорца і Жыгімонце Аўгусце як арганізатарах аграрнай рэформы ў ВКЛ, І.А. Бортніка аб ролі дзяржаўнай улады ў сістэме рэлігійных адносін паводле Сандамірскай канфедэрацыі, В.М. Цемушава аб літоўска-маскоўскай мяжы ў другой палове XV — пачатку XVI ст., а таксама матэрыялы шэрагу ішых даследчыкаў.

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі 2007Кніга: Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі : матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24–25 кастрычніка 2007 г.). — Полацк : НПГКМЗ, 2009. — 394 с. ; іл.

Характарыстыка: У 1987 г. у Полацку прайшла навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да 1125-гадовага юбілею горада. З таго часу канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі» ладзіцца кожныя пяць гадоў. Пятая канферэнцыя, якая прайшла ў 2007 г., была прысвечана 1145-годдзю Полацка і арганізавана Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным запаведнікам. У зборніку друкуюцца артыкулы М.М. Баўтовіча аб Торвальдзе Кодрансане, В.А. Вароніна аб аб уваходжанні Полацка ў склад ВКЛ, В.У. Галубовіча аб інструкцыі полацкай шляхце на элекцыйны сойм 1632 г., А.І. Дзярновіча аб гарадской сядзібе Полацка XVII ст., У.А. Лобача аб сакральнай тапаграфіі Полацка, А.У. Мацука аб адносінах магнатаў і шляхты да выбараў полацкага ваяводы ў часы Аўгуста ІІІ, Г.М. Сагановіча аб узаемаадносінах Полацка і Нямецкага ордэна, У.Д. Сараб’янава аб вобразе манаства ў роспісах Спаса-Праабражэнскай царквы, Д.У. Дука аб раскопках на полацкім гарадзішчы ў 2007 г., В.А. Емяльянчык аб антрапалогіі грунтовых могільнікаў курганнага перыяду, М.В. Клімава аб фарміраванні Ліснянскай воласці ў Полацкім княстве, М.А. Плавінскага аб пытаннях тапаграфічнай структуры раннесярэднявечнага Полацка, С.В. Тарасава аб пячатцы ХІІ ст. з Полацка, Г.В. Штыхава аб перспектывах археалагічнага вывучэння Полацка і матэрыялы шэрагу ішых даследчыкаў.

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі 2002Кніга: Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі; Полацк, 23–24 кастрычніка 2002 г. — Полацк : НПГКМЗ, 2003. — 328 с., іл.

Характарыстыка: У 1987 г. у Полацку адбылася навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да 1125-гадовага юбілею горада. З таго часу канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі» ладзіцца кожныя пяць гадоў. Чацвёртая па ліку канферэнцыя, якая прайшла ў 2002 г., была прысвечана 1140-годдзю Полацка і арганізавана Полацкім гісторыка-культурным запаведнікам сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. У зборніку друкуюцца артыкулы М.М. Баўтовіча аб эпісталяцыі Язафата Кунцэвіча, Т.Б. Бліновай аб дзейнасці езуіцкіх вучэбных устаноў на Беларусі ў 1740–1773 гг., В.А. Вароніна аб тэстаменце полацкага бурмістра Давіда Панкова 1559 г., В.У. Галубовіча аб пасольскай інструкцыі ад шляхты Полацкага ваяводства на сойм 1640 г., І.У. Ганецкай аб імпарце ў Полацку Х–ХІІІ стст., С. Дзярновіча аб старажытнасцях эпохі вікінгаў у Полацка-Віцебскім Падзвінні, В.А. Емяльянчык аб комплекснай антрапалагічнай характарыстыцы насельніцтва Полацкай зямлі Х–ХІІІ стст. па даных краніялогіі, М.В. Клімава аб археалагічным помніку Лучна-1, В.Д. Краско аб полацкай тытунёва-махорачнай фабрыкі, В.М. Ляўко аб датаванні Друцкага комплекса, В.Н. Рабцэвіча аб Казьянкаўскім скарбе, С.В. Тарасава аб сядзібе полацкіх ювеліраў XII–XIII стст., Г.В. Штыхава аб сярэднявечнай гісторыі Полацка і Полацкай зямлі ў адлюстраванні расійскай гістарыяграфіі XVIII — пачатку ХХ стст. і матэрыялы шэрагу ішых даследчыкаў.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2015. — Вып. 26

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2015 Вып. 26Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2015. — Вып. 26. Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых помнікаў на тэрыторыі Беларусі (да 120-годдзя з дня нараджэння А.М. Ляўданскага)

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск МАБа выйшаў у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Другі выпуск пабачыў свет толькі ў 1999 г. У межах серыі выходзяць манаграфіі і зборнікі артыкулаў па выніках археалагічных даследаванняў вучоных Беларусі і сумежных краін. Асобныя выпускі могуць быць прысвечаны асобным эпохам, праблемам, вядомым археолагам або ўтрымліваць матэрыялы канферэнцый. МАБ-26 прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння А.М. Ляўданскага. змяшчае артыкулы па выніках археалагічнага вывучэння Беларусі, Польшчы, Украіны, а таксама матэрыялы палявых даследаванняў 2012–2013 гг.

Старонкі