Сборники статей и материалы конференций

Беларускае Падзвінне-2016: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Ч. 2

Канферэнцыя Беларускае Падзвінне-2016 частка 2Зборнік: Беларускае Падзвінне : вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зборнік навуковых артыкулаў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Полацк, 14–15 красавіка 2016 г. : у 2 ч. Ч. 2. — Наваполацк : ПДУ, 2016. — 392 с.

Характарыстыка: У зборніку прадстаўлены матэрыялы ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», якая адбылася 14–15 красавіка 2016 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Фактычна, канферэнцыя праводзілася не ў трэці, а ў чацвёрты раз (у 2009, 2011, 2014 і 2016 гг.), аднак мерапрыемства 2009 г. называлася не канферэнцыяй, а навукова-практычным семінарам. У другой частцы зборніка публікуюцца вынікі гістарычных даследаванняў. Акрэслены праблемы мовазнаўства, дыялекталогіі і мастацкай літаратуры Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый.

Беларускае Падзвінне-2016: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Ч. 1

Канферэнцыя Беларускае Падзвінне-2016 частка 1Зборнік: Беларускае Падзвінне : вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зборнік навуковых артыкулаў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Полацк, 14–15 красавіка 2016 г. : у 2 ч. Ч. 1. — Наваполацк : ПДУ, 2016. — 304 с.

Характарыстыка: У зборніку друкуюцца матэрыялы ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», што прайшла 14–15 красавіка 2016 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Фактычна, канферэнцыя праводзілася не ў трэці, а ў чацвёрты раз (у 2009, 2011, 2014 і 2016 гг.), але фармат мерапрыемства 2009 г. меў назву навукова-практычнага семінара. У першай частцы зборніка прадстаўлены вынікі археалагічных, антрапалагічных і этнаграфічных даследаванняў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый ад першабытных часоў да сучаснасці.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 7

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі Вып. 7Зборнік: Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. — 2009. — Вып. 7.

Характарыстыка: У 7-м выпуску зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (2009 г.) змешчаны вынікі навуковых даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Друкуюцца артыкулы У.А. Лобача пра вёску ў у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў, А.М. Раманюка пра хусткі ў складзе жаночых строяў Усходняга Палесся, С.У. Грунтова пра выкарыстанне і інтэрпрэтацыю крыніц па вывучэнні семантыкі мемарыяльных помнікаў Беларусі, Н.І. Наркевіч пра ювелірныя ўпрыгажэнні Беларусі ХVII–ХVIII стст. паводле твораў партрэтнага жывапісу, І.Н. Ажашкоўскай пра архітэктуру Полацкай Сафіі другой паловы XVII ст., а таксама даследаванні шэрагу іншых навукоўцаў.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 16

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі Вып. 16Зборнік: Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 16 / навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2014. — 308 с.

Характарыстыка: У 16-м выпуску зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (2014 г.) змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Віцебска, Гомеля, Полацка). Акрамя таго, падаюцца публікацыі аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. Друкуюцца артыкулы В.М. Шарай пра асаблівасці праяўлення сінкрэтызму ў вераваннях беларусаў, В.Ф. Марозава і Е.В. Марозава пра архітэктуру палацаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў ваколіцах Гродна, А.М. Пікуліка пра беларускую кніжную ілюстрацыю, Г.А. Барвенавай пра гісторыю вывучэння некропаляў беларускай арыстакратыі, а таксама даследаванні шэрагу іншых навукоўцаў.

Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў міжрэчча Віслы і Дняпра: зборнік навуковых артыкулаў памяці Міхала Чарняўскага

Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў міжрэчча Віслы і ДняпраЗборнік: Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў міжрэчча Віслы і Дняпра : зборнік навуковых артыкулаў памяці Міхала Чарняўскага. — Мінск, 2016.

Характарыстыка: У 2016 г. пабачыў свет зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны памяці вядомага беларускага археолага і грамадскага дзеяча Міхала Міхайлавіча Чарняўскага (1938–2013 гг.). Зборнік утрымлівае спіс публікацый М.М. Чарняўскага, а таксама даследаванні беларускіх і замежных навукоўцаў.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 15

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі Вып. 15Зборнік: Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 15 / навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2013. — 446 с.

Характарыстыка: У 15-м выпуску зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (2013 г.) змешчаны навуковыя артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама іншых навуковых і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і краін замежжа. Друкуюцца артыкулы А.І. Лакоткі аб традыцыйнай культурнай спадчыне і пошуку новых ідэй інтэграцыі, А.М. Пікулік пра ролю віленскіх кнігавыдавецкіх цэнтраў XVI–XVIII стст. у развіцці беларускага мастацтва кірылічнай кнігі, С.У. Грунтова пра семантыку прыдарожных крыжоў і капліц Беларусі XVIII — пачатку XXI стст., Т.І. Кухаронак пра абрад «завіваць бярозу» на магілёўска-смаленскім памежжы, В.С. Новак пра міфалогію прадметаў хатняга ўжытку, а таксама даследаванні шэрагу іншых навукоўцаў.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2013 г.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2013 г.Кніга: Полацкі музейны штогоднік : зборнік навуковых артыкулаў за 2013 г. / уклад. Т.У. Явіч. — Полацк : [НПГКМЗ], 2014. — 288 с. ; іл.

Характарыстыка: «Полацкі музейны штогоднік» — зборнік навуковых артыкулаў, які выдаецца Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам (НПКМЗ), пачынаючы з 2010 г. У ім друкуюцца артыкулы навуковых супрацоўнікаў НПКМЗ, выступленні на штогадовых канферэнцыях на базе музея-запаведніка, а таксама публікацыі даследчыкаў, чые навуковыя інтарэсы звязаныя з гісторыяй матэрыяльнай культуры Полацка. У чацвёртым «Полацкім музейным штогодніку» (за 2013 г.) змешчаны артыкулы І.У. Магалінскага пра металічную матрыцу з Полацка, У.Д. Сараб’янава пра канструкцыю, тыпалогію і іканаграфію іканастаса Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, І.П. Водневай пра яўрэйскія пачатковыя навучальныя ўстановы Полацка сярэдзіны ХІХ — пачатку ХХ ст., С.П. Копыла пра артылерыю ў баях за Полацк летам 1941 г., С.В. Гаўрылавай пра асноўныя кірункі аднаўлення і развіцця г. Полацка ў 1944–1954 гг. (гандаль і грамадскае харчаванне, камунальную гаспадарку, транспарт), а таксама шэраг іншых публікацый.

Старонкі